Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бібліятэкі. Расонскі раён

Дзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Расонскага раёна» прадстаўлена раённай бібліятэкай, дзіцячай, сельскімі бібліятэкамі-філіяламі – 8, бібліятэкамі-клубамі – 2.

У 1926 годзе была заснавана раённая бібліятэка пры Народным Доме ў г. п. Расоны. Колькасць чытачоў складала 160 чалавек, кніжны фонд – 3087 экзэмпляраў. Працавала 20 перасовачных бібліятэк, якія перамяшчаліся па вёсках.

У 1937 годзе былі адкрыты хаты-чытальні.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны праца бібліятэкі была спынена. У 1947 годзе аднавілася. Для прыцягнення чытачоў праводзіліся чытацкія канферэнцыі, літаратурныя вечары, бібліяграфічныя агляды і іншыя мерапрыемствы.

У 1965 годзе быў адноўлены Расонскі раён. Раённая бібліятэка стала метадычным цэнтрам для ўсіх бібліятэк раёна. Вялікую ўвагу супрацоўнікі бібліятэкі надавалі выхаванню моладзі на прыкладах старэйшага пакалення. Павялічвалася колькасць чытачоў. У 1968 годзе кніжны фонд склаў 28789 экзэмпляраў, якімі актыўна карысталіся 1612 чытачоў.

Быў створаны сайт Расонскай ЦБС. У Расонскай ЦБС працуюць 23 работнікі.

Структура Расонскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы

arrow бібліятэка-клуб Галубова (асаблівая ўвага надаецца рабоце з жыхарамі аддаленых вёсак. Для моладзі праводзяцца тэматычныя пазнавальныя і забаўляльныя мерапрыемствы);

arrow бібліятэка-клуб Кавалі (пры правядзенні масавых мерапрыемстваў шырока выкарыстоўваюцца тэатралізаваныя прадстаўленні, гульнявыя элементы, конкурсныя праграмы);

arrow Гарбачэўская бібліятэка-філіял № 6 (у бібліятэцы аформлена музейная экспазіцыя, прысвечаная знакамітаму земляку Яну Баршчэўскаму. З малодшымі школьнікамі вядзецца работа ў рамках дзіцячага клуба «Воробышек» – конкурсы, віктарыны, літаратурныя мерапрыемствы);

arrow Дварышчанская бібліятэка-філіял № 16 (вялікая праца праводзіцца з работнікамі сельскай гаспадаркі, жыхарамі аддаленых вёсак);

arrow Заборская бібліятэка-філіял № 10 (у рамках мэтавай праграмы «Бібліятэка – цэнтр міласэрнасці» бібліятэка працуе з інвалідамі, пажылымі і адзінокімі людзьмі. Супрацоўнічае з дзяржаўнай прыродаахоўнай установай «Эко-росы». Ажыццяўляе пошук і падборку краязнаўчых матэрыялаў пра славутасці на турыстычных маршрутах);

arrow Клясціцкая бібліятэка-філіял № 24 (накірунак працы – краязнаўчы. Распрацаваны тэматычны план «Беларусь – мая Радзіма». З удзельнікамі краязнаўчага клуба «Вясёлка» праводзяцца цыклы краязнаўчых чытанняў, конкурсы знаўцаў роднай мовы, майстар-класы па ткацтве);

arrow Краснапольская бібліятэка-філіял № 12 (бібліятэка працуе ў рамках мэтавай праграмы «Бібліятэка – цэнтр міласэрнасці». На працягу некалькіх гадоў пры бібліятэцы паспяхова працуе літаратурная гасцёўня «Сустрэча», частыя госці якой – самадзейныя паэты і мастакі);

arrow Расонская раённая дзіцячая бібліятэка-філіял № 1 (дзейнічае экалагічны клуб «Книгочей – эколог» для дзяцей малодшага школьнага ўзросту);

arrow Расонская цэнтральная раённая бібліятэка;

arrow Сакалішчанская бібліятэка-філіял № 21 (пры бібліятэцы паспяхова працуе жаночы клуб «Гаспадыня». У плане работы клуба пазнавальныя, забаўляльныя мерапрыемствы, літаратурныя вечары, творчыя майстар-класы);

arrow Сяляўшчынская бібліятэка-філіял № 18 (са старшакласнікамі мясцовай школы, якія ўваходзяць у краязнаўчае аб'яднанне «Нашчадкі», праводзіцца вялікая праца па прапагандзе народных промыслаў, народнай творчасці і кулінарнай спадчыны);

arrow Янкавіцкая бібліятэка-філіял № 20 (цэнтральнае месца ў рабоце бібліятэкі адведзена адраджэнню беларускіх народных абрадаў. Праводзяцца святы народнага і праваслаўнага календара – Каляды, Масленіца, Купалле, Спас і некаторыя іншыя).

Структура Расонскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы: раённая бібліятэка, абанемент, чытальная зала, аддзел бібліятэчнага маркетынгу, аддзел камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду.

Бібліятэкі Расонскага раёна займаюцца не толькі зборам і захаваннем дакументаў і друкаваных выданняў, але і з'яўляюцца адукацыйнымі, навуковымі, культурнымі і інфармацыйнымі цэнтрамі.

Асноўная дзейнасць – бібліятэчна-бібліяграфічнае і інфармацыйнае забеспячэнне інфармацыяй жыхароў Расонскага раёна, прапаганда дзейнасці мясцовых заканадаўчых і выканаўчых органаў улады, садзейнічанне ў адраджэнні нацыянальнай культуры, захаванні гістарычнай і культурнай спадчыны, распаўсюджванні ведаў.

Публічны цэнтр прававой інфармацыі дае чытачам свабодны доступ да прававой інфармацыі, якая змяшчаецца ў дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах: інфармацыйна-пошукавай сістэме «ЭТАЛОН», інтэрнэт-рэсурсах прававой тэматыкі, друкаваных і электронных выданнях.

Публічныя цэнтры прававой інфармацыі пры Расонскай цэнтральнай раённай, Клясціцкай, Краснапольскай і Сяляўшчынскай бібліятэках ажыццяўляюць супрацоўніцтва з мясцовымі органамі ўлады, падатковай інспекцыяй, цэнтрам занятасці, аддзеламі ўнутраных спраў, пракуратурай, судом, інспекцыяй па справах непаўналетніх, натарыяльнай канторай, установамі адукацыі. Напрамкі работы: арганізацыя бясплатных юрыдычных кансультацый; правядзенне мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць прававой адукацыі, павышэнню прававой інфармаванасці і прававой культуры грамадзян.

У склад фонду Расонскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы ўваходзяць фонды раённай бібліятэкі, дзіцячай бібліятэкі і сельскіх бібліятэк-філіялаў.

Па стане на 1 студзеня 2020 года фонд налічвае 112557 экзэмпляраў.

Па змесце дакументы размеркаваны наступным чынам: (кнігі, брашуры – 101653, перыядычныя выданні – 9624, электронныя выданні – 306, аудыёвізуальныя і іншыя выданні – 1107, мастацкая літаратура – 74296, літаратура на беларускай мове – 34085 экзэмпляраў).

Бібліятэчны фонд складаецца з вялікай колькасці дакументаў, розных па відах, змесце і прызначэнні. Шырока прадстаўлена даведачная літаратура: энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі, навучальныя дапаможнікі. Да паслуг карыстальнікаў багаты выбар мастацкай літаратуры – ад класічнай да белетрыстыкі.

Аформлена падпіска на 65 найменняў перыядычных выданняў рознай тэматыкі (часопісы – 48, газеты – 17 найменняў).

Бібліятэкамі раёна аказваюцца платныя паслугі: камерцыйны абанемент, начны абанемент, ксеракапіраванне, каляровы друк, раздрукоўка фатаграфій, паштовак і інш.

Віртуальныя выставы

arrow «Жыве ў сэрцах і памяці народнай» (П. М. Машэраў);

arrow «Ствараючы прыгажосць сваімі рукамі»;

arrow «Культура – тварэнне розуму і рук чалавечых»;

arrow «Навінкі кніжных паліц»;

arrow «Роднай зямлі шматгалоссе».

Бібліятэкі Расоншчыны выкарыстоўваюць новыя формы работы. Работнікі сумесна з удзельнікамі народнага клуба самадзейных паэтаў «Натхненне» арганізуюць «Бібліятэчны дэсант» у сельскія ўстановы культуры і адукацыі. У 2019 годзе была апрабавана такая форма работы, як паэтычны марафон. Першы з іх пад назвай «Ода Расонам» быў прымеркаваны да 465-годдзя з дня заснавання г. п. Расоны. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў райцэнтра. Расонская цэнтральная раённая бібліятэка стала удзельнікам міжнароднага адкрытага творчага вэб-марафона «Пушкін без межаў».


ЛІТАРАТУРА

1. Библиотека – маленький островок духовности / подгот. Н. Матулевская // Голас Расоншчыны. – 2014. – 1 лістап. – С. 9.

2. Бородулькина, А. «Любимый герой из сказок Виталия Бианки» / А. Бородулькина, И. Гореликова, М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2017. – 28 кастр. – С. 9.

3. Бородулькина, А. Открыли секреты лесов / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 25 сак. – С. 6.

4. Бородулькина, А. Юные читатели путешествовали «с белым корабликам» / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2018. – 4 жн. – С. 8.

5. Галаўня, Л. Дзеля душы і духоўнага развіцця / Л. Галаўня // Голас Расоншчыны. – 2006. – 15 верас. – С. 2.

6. Гарэлікава, І. Песняру роднай мовы прысвячаецца... / І. Гарэлікава // Голас Расоншчыны. – 2017. – 8 ліп. – С. 9.

7. Гореликова, И. Александра Зайцева: «У библиотекаря не должно быть любимых авторов» / И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2017. – 16 верас. – С. 8.

8. Гореликова, И. «Бабушкины сказки» / И. Гореликова, А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 2 снеж. – С. 3

9. Гореликова, И. Книга – лекарство для души / И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2017. – 16 верас. – С. 5.

10. «Дети разные нужны – дети разные важны» / М. Алексеева [и др.] // Голас Расоншчыны. – 2017. – 3 чэрв. – С. 13.

11. Кириллова, Е. Библиотека – детям / Е. Кириллова, Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 18 лют. – С. 3.

12. Кириллова, Е. «Поможем и защитим» / Е. Кириллова, А. Бородулькина, И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2017. – 19 жн. – С. 3.

13. Кірылава, А. Чытаць – значыць, выйсці ў людзі / А. Кірылава // Голас Расоншчыны. – 2012. – 20 студз. – С. 1.

14. Лапаціна, Т. З дабром і кнігай па жыцці / Т. Лапаціна // Голас Расоншчыны. – 2007. – 14 верас. – С. 1–2.

15. Лапаціна, Т. «Жыў-быў вожык» / Т. Лапаціна, А. Барадулькіна // Голас Расоншчыны. – 2017. – 5 жн. – С. 3.

16. Лебедзева, В. Носьбіты культуры, маралі, адукаванасці / В. Лебедзева // Голас Расоншчыны. – 2010. – 14 верас. – С. 1.

17. Лопатина, Т. «В гости к Шляхтичу Завальне» / Т. Лопатина, А. Бородулькина, И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2017. – 12 жн. – С. 4.

18. Мовшева, Т. М. Детские книги вбирают в себя целый мир / Т. М. Мовшева, Г. Н. Струк ; беседовала М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2013. – 30 сак. – С. 6.

19. Прудоўскі, Р. І кажуць людзі дзякуй / Р. Прудоўскі // Голас Расоншчыны. – 2006. – 12 снеж. – С. 3.

20. Рыбакова, Н. Праздник тех, кто любит и ценит книгу / Н. Рыбакова ; беседовала И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2017. – 16 верас. – С. 5.

21. Скоп, В. Пераможца ў абласным этапе Рэспубліканскага экалагічнага форуму / В. Скоп // Голас Расоншчыны. – 2005. – 23 жн. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Афіцыйны сайт ДУК «Расонская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»

arrow Афіцыйны сайт Расонскага райвыканкама