Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Запаведнікі, заказнікі, паркі. Сенненскі раён

Сістэма ахоўваемых прыродных тэрыторый Сенненшчыны ўключае гідралагічныя заказнікі.

«Гурынскае» (1996), 141 га. Тэрыторыя, прылеглая да возера Сцержань, Ульянавіцкае лясніцтва ДЛГУ «Багушэўскі лясгас». Нізіннае балота з возерам Сцержань у цэнтры. Возера дыстрафіруе, з запасам сапрапелю. Выяўлены гнездаванні чорнага бусла і вялікага бугая.

«Замашанскі мох» (1996), 700 га. На паўночна-ўсходнім напрамку ад вёскі Ульянавічы і на паўднёва-ўсходнім напрамку ад вёскі Поўзікі, Ульянавіцкае лясніцтва ДЛГУ «Багушэўскі лясгас». Нізіннае балота з фрагментамі верхавога і пераходнага і возерам Вялікае Святое. Возера дыстрафіруе, з запасам сапрапелю. Выяўлены гнездаванні чорнага бусла , вялікага бугая, жураўля шэрага. Расце бяроза карлікавая.

«Капланскі мох» (1996), 1250 га. Сенненскае лясніцтва ДЛГУ «Багушэўскі лясгас». Балота верхавое, нізіннае. Гняздзяцца малы арлец, даўгахвостая няясыць, барадатая няясыць, журавель шэры, змеяед.

Любімым месцам адпачынку для жыхароў горада Сянно і яго гасцей стаў парк Трох Герояў, парк 40-годдзя Перамогі (Сінайскія горы).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Сенненский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 24–25.