Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бібліятэкі. Сенненскі раён

 У павятовым горадзе Сянно не было ніводнай сярэдняй ці прафесійнай навучальнай установы, культурна-асветных устаноў. Невялікая колькасць кніг для чытання мелася пры Гарадскім сходзе (Дваранскім клубе) і Народнай чайнай. Функцыянавала прыватная бібліятэка Янкеля Левітана, за карыстанне кнігамі якой трэба было плаціць 15 капеек у месяц. Кніжныя фонды гэтых бібліятэк былі вельмі маленькімі. Існуючыя бібліятэкі не былі даступныя для працоўных. Да ўстанаўлення савецкай улады ў Сенненскім павеце толькі 11 % насельніцтва было пісьменным, у Сянно – 39 %.

Першыя бібліятэкі ў Сенненскім павеце з'явіліся ў 1918 годзе. У 1919 годзе ўжо дзейнічалі 14 бібліятэк-чытальняў, 258 хат-чытальняў, адна цэнтральная павятовая бібліятэка.

У пачатку 1921 года колькасць бібліятэк у павеце павялічылася: 3 бібліятэкі ў Сянно, 15 валасных і 273 хаты-чытальні. Пазней, дзеля ўмацавання ідэалагічнай работы сярод сялян, валасныя бібліятэкі рэарганізуюцца ў хаты-чытальні. У 1939 годзе функцыянавала 96 бібліятэк.

У перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі ўсе фонды былі знішчаны. Пасля Вялікай Айчыннай вайны бібліятэчная справа аднавілася.

Па стане на 1 студзеня 1968 года ў раёне працавалі: 1 раённая, 2 дзіцячыя, 22 сельскія, 26 прыклубных, 12 калгасных, 4 прафсаюзныя і 42 школьныя бібліятэкі. Кніжны фонд усіх бібліятэк налічваў 413915 экзэмпляраў. У 1967 годзе бібліятэкамі было выдадзена 492782 экзэмпляры літаратуры, налічвалася 35293 чытачы.

ДУК «Сенненская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» заснавана ў верасні 1977 года.

Быў створаны Інтэрнэт-сайт Сенненскай РЦБС

Па стане на 01.05.2019 года Сенненская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма  складаецца з раённай бібліятэкі, дзіцячай раённай бібліятэкі, гарпасялковай бібліятэкі і 13 сельскіх бібліятэк-філіялаў. 12 бібліятэк знаходзяцца ў аграгарадках.

Склад Сенненскай РЦБС

arrow Сенненская цэнтральная раённая бібліятэка;

arrow Сенненская раённая дзіцячая бібліятэка-філіял № 1;

arrow Багушэўская гарпасялковая бібліятэка-філіял № 2;

arrow Багданаўская сельская бібліятэка-філіял № 18;

arrow Захарніцкая сельская бібліятэка-філіял № 59;

arrow Какоўчынская сельская бібліятэка-філіял № 21;

arrow Краснасельская сельская бібліятэка-філіял № 24;

arrow Машканская сельская бібліятэка-філіял № 30;

arrow Нямойтаўская сельская бібліятэка-філіял № 31;

arrow Палымянская сельская бібліятэка-філіял № 35;

arrow Рулёўшчынская сельская бібліятэка-філіял № 43;

arrow Сінягорская сельская бібліятэка-клуб;

arrow Студзёнкаўская сельская бібліятэка-філіял № 47;

arrow Ульянавіцкая сельская бібліятэка-філіял № 48;

arrow Ходцаўская сельская бібліятэка-філіял № 50;

arrow Яноўская сельская бібліятэка-філіял № 53.

Публічны цэнтр прававой інфармацыі прадастаўляе грамадзянам свабодны доступ да прававой інфармацыі, якая змешчана ў дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах: інфармацыйна-пошукавая сістэма «ЭТАЛОН», інтэрнэт-рэсурсах прававой тэматыкі, друкаваных і электронных выданнях.

Публічныя цэнтры прававой інфармацыі пры Сенненскай цэнтральнай раённай, Багушэўскай гарпасялковай і Машканскай, Ходцаўскай і Яноўскай сельскай бібліятэках ажыццяўляюць супрацоўніцтва з мясцовымі органамі ўлады, падатковай інспекцыяй, цэнтрам занятасці, аддзеламі ўнутраных спраў, пракуратурай, судом, інспекцыяй па справах непаўналетніх, натарыяльнай канторай, установамі адукацыі. Напрамкі работы: арганізацыя бясплатных юрыдычных кансультацый; правядзенне мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць прававой адукацыі, павышэнню прававой інфармаванасці і прававой культуры грамадзян.

Аматарскія аб'яднанні ў бібліятэках

– літаратурна-мастацкае аб'яднанне «Сузор'е», эстэтычны клуб «Сам-насам», краязнаўчы клуб «Спадчына» (Сенненская ЦРБ);

– кніжны клуб «Почемучка» (Сенненская ДРБ);

– клуб «Субяседніца» (Багушэўская гарпасялковая бібліятэка-філіял № 2);

– клуб «Пагаворым па душам» (Ходцаўская сельская бібліятэка-філіял № 50);

– экалагічны клуб «Лесавічок» (Студзёнкаўская сельская бібліятэка-філіял № 47);

– дзіцячы клуб «ЧЫПС» (Машканская сельская бібліятэка-філіял № 30);

– жаночы клуб «Сяброўка» (Яноўская сельская бібліятэка-філіял № 53);

– жаночы клуб «Сустрэча» (Багданаўская сельская бібліятэка-філіял № 18);

– экалагічны клуб «Чароўная кветка» (Сінягорская бібліятэка-клуб);

– клуб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Рукадзельніца» (Нямойтаўская сельская бібліятэка-філіял № 31);

– клуб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Чарадзейная майстэрня» (Палымянская сельская бібліятэка-філіял № 35);

– клуб «Добрыя сустрэчы» (Какоўчынская сельская бібліятэка-філіял № 21);

– клуб «Гаспадынька» (Краснасельская сельская бібліятэка-філіял № 24);

– жаночы клуб «Залаты ўзрост» (Ульянавіцкая сельская бібліятэка-філіял № 48);

– жаночы клуб «Сударушка» (Рулёўшчынская сельская бібліятэка-філіял № 43).

Праекты ў бібліятэках

– «Сенненскі край у вянку Беларусі», прысвечаны Году малой радзімы (бібліятэкі Сенненскай ЦБС);

– «Моладзь і права» (Сенненская ЦРБ, Багушэўская гарпасялковая бібліятэка-філіял № 2, Машканская сельская бібліятэка-філіял № 30, Ходцаўская сельская бібліятэка-філіял № 50, Яноўская сельская бібліятэка-філіял № 53) – прававое выхаванне дзяцей і падлеткаў праз работу ПЦПІ;

– «Под сенью духовности» (Машканская сельская бібліятэка-філіял № 30) – духоўна-маральнае выхаванне карыстальнікаў бібліятэкі;

– «Россып нашых талентаў» (Ульянавіцкая сельская бібліятэка-філіял № 48) – раскрыццё творчага патэнцыялу землякоў;

– «Чытайце разам, чытайце ўсёй сям'ёй» (Ходцаўская сельская бібліятэка-філіял № 50) – выхаванне культуры чытання ў дзяцей і дарослых;

– «Працягні руку прыродзе» (Сінягорская сельская бібліятэка-клуб);

– «Родную зямлю пазнаём і зберагаем» (Студзёнкаўская сельская бібліятэка-філіял № 47);

– «Экалогія і мы» (Яноўская сельская бібліятэка-філіял № 53) – выхаванне экалагічнай культуры, беражлівых адносін да прыроды роднага краю;

– «Стыль жыцця – здароўе» (Палымянская сельская бібліятэка-філіял № 35) – прапаганда здаровага ладу жыцця;

– «Мы разам, мы побач» (Краснасельская сельская бібліятэка-філіял № 24);

– «Дабро – гэта проста» (Нямойтаўская сельская бібліятэка-філіял № 31) – выхаванне міласэрнасці;

– «Здаравячок» (Какоўчынская сельская бібліятэка-філіял № 21) – фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця дзяцей;

– «Бібліядзеткі» (Рулёўшчынская сельская бібліятэка-філіял № 43) – развіццё культуры чытання ў дзяцей.

Асноўныя паказчыкі работы за 2018 год: кніжны фонд – 213644 экзэмпляры, чытачы – 120506, кнігавыдача – 2540141 экзэмпляр, наведванні – 131935.

Бібліятэкі сістэмы атрымліваюць 20 назваў газет і 57 назваў часопісаў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ад прыватнай бібліятэкі да цэнтралізаванай сістэмы / падрыхт. Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 11 ліп. – С. 5 ; 22 ліп. – С. 3 ; 8 жн. – С. 5 ; 12 жн. – С. 6.

2. Бандарэвіч, В. З кнігай па жыцці / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2011. – 13 верас. – С. 4.

3. Бандарэвіч, В. Праз кнігу да роднай мовы / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 13 снеж. – С. 4.

4. Буракова, Т. Бібліятэкар – душ нашых лекар / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2011. – 4 кастр. – С. 2.

5. Буракова, Т. Імідж бібліятэцы, карысць чытачам / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 9 студз. – С. 5.

6. Буракова, Т. Нам кніга – вечнае святло / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2012. – 19 мая. – С. 5.

7. Буракова, Т. У бібліятэках гавораць «не» тытуню / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 1 чэрв. – С. 3.

8. Буракова, Т. Чытаюць... Чамаданамі / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2012. – 15 верас. – С. 5.

9. Буракова, Т. «Я – бібліятэкар» / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2010. – 30 лістап. – С. 2.

10. Іўчанка, Л. «Чытаць не шкодна! Шкодна не чытаць!» / Л. Іўчанка // Віцебскі рабочы. – 2012. – 27 верас. – С. 15.

11. Конкурсы ўдаліся / падрыхт. В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 19 верас. – С. 4.

12. Корсакова, А. Пусть льётся дальше свет библиотек / А. Корсакова // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 27 верас. – С. 6.

13. Красновская, Т. Обменялись опытом работы / Т. Красновская // Голас Сенненшчыны. – 2009. – 29 верас. – С 3.

14. Метелица, Е. Библиотека: в ногу со временем / Е. Метелица ; беседовала Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2019. – 2 лют. – С. 4.

15. Мяцеліца, А. Гэта зямля твая і мая / А. Мяцеліца // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 27 мая. – С. 3.

16. Мяцеліца, А. Кніга застаецца з чалавекам / А. Мяцеліца ; гутарыў А. Іўеў // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 15 верас. – С. 4.

17. Ніна Рыгораўна Паляшчук // Голас Сенненшчыны. – 2009. – 30 крас. – С. 6.

18. Паляшчук, Н. Спачатку была кніга / Н. Паляшчук ; гутарыла В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2009. – 15 верас. – С. 3.

19. Праз кнігу да духоўнасці // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 14 крас. – С. 6.

20. Пракаповіч, В. Публічны цэнтр прававой інфармацыі / В. Пракаповіч // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 23 ліп. – С. 5.

21. Якаўлева, А. Інфармацыя павінна быць агульнадаступнай / А. Якаўлева // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 1 верас. – С. 3.