Раслінны і жывёльны свет. Талачынскі раён
- Подробности
- Створана 18.10.2018 13:10
- Адноўлена 05.03.2020 11:39
Прыродная расліннасць належыць да Аршанска-Магілёўскай геабатанічнай акругі.
Агульная плошча лугоў 22 тыс. га. Сухадолы займаюць 37,9 %, нізінныя 46,9 %, заліўныя 15,2 %.
Пад лясамі знаходзіцца 36 % тэрыторыі раёна. Найбольшыя масівы ў заходняй і паўднёва-заходняй частцы. Пераважаюць лясы хваёвыя, яловыя, бярозавыя; трапляюцца асінавыя, чорнаальховыя, шэраальховыя, ясянёвыя, ліпавыя, дубровы.
На тэрыторыі раёна ёсць верхавыя, мохавыя і нізінныя балоты, якія займаюць 2,1 % плошчы. На іх растуць асака, багульнік, мох. Найбольшыя балотныя масівы: Усвіж-Бук, Слаўнае.
Жывёльны свет разнастайны: зайцы, лісы, вавёркі, барсукі, дзікі, ласі, казулі, ваўкі, куніцы, чаплі, буслы, кнігаўкі, цецярукі, камышніцы.
У Чырвонай кнізе Беларусі 6 відаў раслін (баранец звычайны, граздаўнік многараздзельны, цэтрэлія цэнтрарыявідная, лабарыя лёгачная, пікнапорус кінаварна-чырвоны, фамітопсіс ружовы) і 27 відаў жывёл і птушак (чорны бусел, чорны каршун, малы арлец, драч, шэры журавель, залацісты сявец, вялікі верацённік, сярэдні краншнэп, вялікі смоўж, доўгахвостая няясыць, звычайны зімародак, беласпінны дзяцел, непарны дабраполь і інш.).
ЛІТАРАТУРА
1. Зубры мяняюць месца прапіскі // Герой працы (Шуміліна). – 1997. – 18 кастр. – С. 3.
2. Королев, М. Спасли своего Гошу / М. Королев // Наша Талачыншчына. – 2006. – 30 снеж. – С. 4.
3. Красная книга Республики Беларусь: животные: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды диких животных / редкол.: И. М. Качановский [и др.]. – 4-е изд. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – 320 с. : ил.
4. Красная книга Республики Беларусь: растения: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды дикорастущих растений / редкол.: И. М. Качановский [и др.]. – 4-е изд. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – 448 с. : ил.
5. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: В. Ю. Александров [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 2 : Растения, грибы, животные. – 464 с. : ил.
6. Талачынскі раён / Ф. Ф. Бурак [і інш.] // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал. : Г. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1986. – Т. 5. : Стаўраструм–Яшчур. – С. 74–75.
7. Телятко, Е. Я знаю – саду цвесть! / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2006. – 6 ліп. – С. 15.
8. Толочинский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 517–520.