Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рамёствы. Талачынскі раён

Талачын – горад старадаўніх майстроў. Славіліся тут калісьці ганчары, ткачы, хлебапёкі.

Пра заняткі, у якіх нашы продкі вызначаліся вялікім майстэрствам, гавораць назвы вёсак. Напрыклад, у вёсках Ганчароўка і Гліннікі было распаўсюджана ганчарнае рамяство, а ў в. Лазы заўсёды было шмат кустоўя і арэшніку, іх мясцовыя жыхары выкарыстоўвалі для вырабу рэчаў.

Захаваннем традыцый матэрыяльнай культуры талачынскай зямлі і творчым пераасэнсаваннем уменняў сваіх продкаў займаюцца супрацоўнікі раённага Дома рамёстваў і наведвальнікі яго гурткоў.

Народныя майстры і ўмельцы прадстаўляюць свае работы на розных рэспубліканскіх і абласных фестывалях і святах, у тым ліку на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Усебеларускім фестывалі мастацтваў «Беларусь – мая песня».

Народныя ўмельцы Талачынскага раёна

arrow Віславух Кацярына Пятроўна (г. Талачын) – кераміка;

arrow Кірэеў Аляксандр Барысавіч (г. Талачын) – выцінанка;

arrow Пасюцін Анатоль Яўгенавіч (в. Ламіншчына) – народны жывапіс;

arrow Селіверстава Любоў Сяргееўна (г. Талачын) – лозапляценне;

arrow Станкевіч Рыгор Францавіч (г. Талачын) – кераміка;

arrow Цімафееў Васіль Карлавіч (г. п. Коханава) – народны жывапіс;

arrow Чарняўская Лілія Уладзіміраўна (в. Сярковіцы) – вышыўка.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны / Л. У. Вакар [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2011. – 440 с.

2. Толочинский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 517–520.

3. Ягорава, В. Цяпло, якое не ведае дэфіцыту / В. Ягорава // Культура. – 2007. – 15–21 снеж. – С. 10–11.