Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гісторыя, г. Ушачы. Пасляваенны перыяд

 

Цяжкія страты панесла Ушаччына за гады мінулай вайны. Было разбурана і пашкоджана пабудоў на суму 46081 тыс. руб. у цэнах таго часу, разрабавана сельскагаспадарчага інвентару на 9651 тыс. руб., свойскай жывёлы і птушкі на 65779 тыс. руб., знішчаны лясы і сады на 4978 тыс. руб. Агульныя страты маёмасці калгасаў раёна склалі 566 млн 209 тыс. руб.

Асабліва вялікія былі людскія страты. Паводле перапісу 1939 года ў мястэчку Ушачы пражывала 2046 чалавек, у сельскай мясцовасці – 51071 чалавек. На 1 студзеня 1945 года жыхароў у райцэнтры было 1012 чалавек, а на вёсцы – 30988 чалавек. І сёння Ушаччына не дасягнула па колькасці насельніцтва даваенны перыяд, так як сёння ва Ушацкім раёне пражывае 21000 жыхароў.

Пачала аднаўляцца сельская гаспадарка, прамысловыя прадпрыемствы, органы кіравання на Ушаччыне ўзначалілі былыя партызанскія камандзіры.

Разабраная ў пачатку вайны калгасная маёмасць абагульвалася, зноў ствараліся калгасы. Гэта былі гаспадаркі, што аб’ядноўвалі 3–4, а то і менш вёсак.

На канец 1944 г. калектыўныя гаспадаркі раёна мелі 1554 кані, 1450 кароў, 778 свіней, 2036 авечак. Было адбудавана 40 канюшняў, 10 кароўнікаў, 25 свінаферм і 250 кузняў, адрамантавана 80 трактароў, 8 аўтамабіляў, 250 трактарных плугоў, 50 конных сенакасілак, 20 конных сеялак.

У канцы 50-ых гадоў пачалося ўзбуйненне калгасаў, стварэнне саўгасаў. На базе Ушацкай МТС было створана раённае аб’яднанне «Сельгастэхніка».

У 1960-ым годзе быў утвораны саўгас «Вялікадолецкі», куды ўвайшлі калгасы Вялікадолецкага і частка калгасаў Кубліцкага сельскіх Саветаў.

У адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб узбуйненні раёнаў Беларускай ССР» ад 25 снежня 1962 г. раён быў ліквідаваны. Большая яго частка разам з г. п. Ушачы ўвайшла ў склад Лепельскага, паўночная – у склад Полацкага раёнаў. У гарпасёлку застаўся дзейнічаць мясцовы Савет.

У пачатку 60-ых гадоў пачалася электрыфікацыя населеных пунктаў; быў створаны Ушацкі раённы цэнтр электрасетак. 6 лістапада 1967 года ўступіў у строй Ушацкі рэтранслятар.

30 ліпеня 1966 г. у адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР» Ушацкі раён быў адноўлены. Першым сакратаром райкама партыі быў тады М. І. Дземянцей, а старшынёй райвыканкама В. С. Русак. Мікалая Іванавіча Дземянцея і зараз помніць Ушаччына.

3 аднаўленнем раёна зноў актывізавалася жыццё гарпасёлка. Пры РДК развівалася мастацкая самадзейнасць. Вялікай падзеяй было з’яўленне ў раёне тэлебачання. 6 лістапада 1967 г. уступіў у строй Ушацкі рэтранслятар. Праз два гады адкрылася дзіцячая музычная школа, праз тры – музей. У раёне з’явіліся новыя кадры – радыёінжынеры, музыканты.

У 1969 годзе адкрылася дзіцячая музычная школа; у 1972 годзе – музей народнай славы.

Значнай падзеяй было адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Прарыў». Гэта адбылося 30 чэрвеня 1974 г. Сабралася больш за 10 тыс. партызан, якія, як сказаў паэт Генадзь Бураўкін, «лічаць Ушаччыну сваім родным домам». Мемарыял стаў цэнтрам патрыятычнага выхавання моладзі рэспублікі.

Пачатак 1980-х гг. быў адзначаны новымі падзеямі ў жыцці раёна. У ліпені 1982 года ва Ушачах пабудаваны аўтавакзал, адкрыты музей. Праз год выпусціў першую прадукцыю ветсанутыльзавод. Пачала працаваць водналыжная база. Сярод яе выхаванцаў былі чэмпіёны Еўропы і свету.

На 1985 г. прыпадае адкрыццё новай экспазіцыі музея народнай славы ва Ушачах і хаты-музея Петруся Броўкі ў вёсцы Пуцілкавічы.

У кастрычніку 1997 года ва Ушацкі раён «прыйшоў» прыродны газ.

Раён валодае унікальнымі, экалагічна чыстымі прыроднымі аб’ектамі, якія спрыяюць развіццю турызму, адпачынку, санаторна-курортнаму аздараўленню.

 

Гарадскі пасёлак Ушачы. Тарговы цэнтр. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byГарадскі пасёлак Ушачы. Фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Фотаздымак з сайта http://vitvesti.byГарадскі пасёлак Ушачы. Аўтавакзал. Фотаздымак з сайта http://photogoroda.com

 

ЛІТАРАТУРА:

1. Абельская, Е. Партизаны встретились на «Прорыве» / Е. Абельская // Народнае слова. – 2005. – 12 мая. – С. 2.

2. Багдановіч, Н. Дзень смутку і памяці / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2016. – 25 чэрв. – С. 4.

3. Багдановіч, Н. Не выкрасліць з памяці / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2013. – 16 мая. – С. 1, 3.

4. Грыб, С. Вялікія праблемы «маленькай Швейцарыі» / С. Грыб, М. Літвінаў // Звязда. – 1999. – 25 жн. – С. 2.

5. Кавалеўская, К. Ад удзячных нашчадкаў / К. Кавалеўская // Патрыёт (Ушачы). – 2016. – 14 мая. – С. 4.

6. Камаркова, В. Ушаччына святкавала Дзень Рэспублікі / В. Камаркова // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 8 ліп. – С. 1, 4–5.

7. Карчэўская, В. І. Кожны дзень адной праблемай менш / В. І. Крачэўская ; гутарыў Р. Карпаў // Патрыёт (Ушачы). – 2005. – 7 снеж. – С. 2.

8. Касцень, А. Ушаччына. Ціхая затока? / А. Касцень // Звязда. – 1996. – 23 жн. – С. 2.

9. Крукоўскі, Л. Ушачы глядзяць у будучыню / Л. Крукоўскі // Патрыёт (Ушачы). – 1992. – 29 крас. – С. 2.

10. Крученкова, О. Помним всех 1450 героев ушачского «Прорыва» / О. Крученкова // Сельская газета. – 2017. – 6 май. – С. 3.

11. Ляшук, С. Вперед – на «Прорыв»! / С. Ляшук // Витебские вести. – 2017. – 11 мая. – С. 11.

12. Нам пашчасціла пад мірным небам жыць // Патрыёт (Ушачы). – 2016. – 12 мая. – С. 8.

13. Николаев, Е. Легендарный «Прорыв» / Е. Николаев // Лепельскі край. – 2017. – 19 май. – С. 3.

14. Памяць, непадуладная часу // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 13 мая. – С. 1, 4–5.

15. Трафімчык, Н. В. Матэрыяльнае становішча насельніцтва Ушацкага раёна ў першыя гады пасля вызвалення ад нацысцкай акупацыі / Н. В. Трафімчык // Книжное наследие А. П. Сапунова : материалы республиканской научно-практической конференции к юбилеям издания А. П. Сапуновым книг «Витебская старина» (т. 1, 1883) и «Река Западная Двина» (1893), 23 дек. 2013 г. / редкол.: А. И. Сёмкин [и др.]. – Минск, 2014. – С. 152–155.

16. У мірнай працы // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 489–492.

17. Якімаў, М. Шалясцяць старонкі гісторыі / М. Якімаў // Патрыёт (Ушачы). – 1970. – 7 мая. – С. 2.