Медыцына. Ушацкі раён
- Подробности
- Створана 27.11.2017 10:14
- Адноўлена 17.01.2018 14:35
Сістэма аховы здароўя Ушацкага раёна бярэ свой пачатак з 1919 г., калі ў мястэчку Ушачы ўпершыню адкрыўся медыцынскі пункт. У 1923 г. на яго базе арганізавана бальніца са стацыянарам на 10 ложкаў і медыцынскай амбулаторыяй.
У цяперашні час медыцынская дапамога насельніцтву раёна аказваецца ўстановай аховы здароўя «Ушацкая цэнтральная раённая бальніца», у складзе якой:
– шматпрофільны стацыянар на 116 ложкаў кругласутачнага знаходжання хворых;
– раённая паліклініка на 300 наведванняў за змену;
– аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі;
– 3 бальніцы сястрынскага догляду на 10 стацыянарных ложкаў;
– 18 фельчарска-акушэрскіх пунктаў.
Ва ўстанове аховы здароўя «Ушацкая цэнтральная раённая бальніца» працуе 367 чалавек: 31 урач, 150 сярэдніх медыцынскіх работнікаў, 184 чалавекі малодшага медыцынскага і іншага персаналу.
67 % урачоў і 83 % сярэдняга медыцынскага персаналу атэставаны на кваліфікацыйныя катэгорыі.
Сучасная матэрыяльна-тэхнічная база і кадравы патэнцыял ЦРБ дазваляюць аказваць насельніцтву раёна даўрачэбную, першасную медыка-санітарную кваліфікаваную і спецыялізаваную медыцынскую дапамогу па 18 спецыяльнасцях.
Аб’ядноўвае калектыў не толькі выкананне прафесійных задач і мэтаў, але і актыўны ўдзел у мерапрыемствах па прапагандзе здаровага ладу жыцця, спартыўных спаборніцтвах і турыстычных злётах, конкурсах мастацкай самадзейнасці і прафесійнага майстэрства.
Ва Ушацкай паліклініцы працуюць: гінеколаг, дэрматолаг, кардыёлаг, нарколаг, неўролаг, анколаг, отарыналарынголаг (лор), афтальмолаг, педыятр, псіхатэрапеўт, тэрапеўт, фтызіятр, хірург.
Ёсць ва Ушачах раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, заснаваны ў 1932 г. У штаце 32 чалавекі, якія ажыццяўляюць дзяржсаннагляд.
Працуе Цэнтральная раённая аптэка № 65. Яе філіялы знаходзяцца ў Вялікіх Дольцах, Дубраўцы, аптэчныя пункты 1-й катэгорыі ў Глыбачанах, Кублічах і пры раённай бальніцы. У аптэчнай сістэме працуе 25 чалавек.
У раёне знаходзіцца санаторый «Лясныя азёры».
ЛІТАРАТУРА
1. Большакова, Ю. Связанные одной сетью / Ю. Большакова // Сельская газета. – 2017. – 7 февр. – С. 11.
2. Да Дня медыцынскіх работнікаў // Патрыёт (Ушачы). – 2009. – 20 чэрв. – С. 3.
3. Пашковіч, А. В. Ахова здароўя / А. В. Пашковіч // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 500–504.
4. Подольская, С. П. История аптечной службы Ушачского района / С. П. Подольская // Краткая история Витебской фармации : материалы к конференции «Партнерство в лекарственном обеспечении» / редкол. Ю. Б. Войтехович [и др.]. – Витебск : Торгово-производительное республиканское унитарное предприятие «Фармация», 2000. – С. 85–86.
5. Прокудин, В. Социальная направленность санаторно-курортного лечения соответствует состоянию нашего общества / В. Прокудин // Финансы, учет, аудит. – 2005. – № 10. – С. 9.
6. Станаўленне і развіццё аховы здароўя / падрыхт. А. В. Пашковіч // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 99.
7. Талалуеў, Я. Служба, патрэбная людзям / Я. Талалуеў // Патрыёт (Ушачы). – 2007. – 21 лістап. – С. 2.
8. Телятко, Е. Новые возможности и перспективы / Е. Телятко // Витебские вести. – 2017. – 28 февр. – С. 6.
9. Тимофеев, К. Быть хозяином положения в русле проводимых реформ / К. Тимофеев // Финансы, учет, аудит. – 2005. – № 10. – С. 7.
10. Цімафееў, К. М. «...Любіце жыццё і будзьце здаровыя!» / К. М. Цімафееў // Патрыёт (Ушачы). – 2008. – 27 лют. – С. 2.
11. Цімафееў, К. М. «Бюджэт аховы здароўя…» / К. М. Цімафееў // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 504–505.
12. Цімафееў, К. М. Цяпер не гавораць: «Хачу паляжаць у бальніцы» / К. М. Цімафееў // Патрыёт (Ушачы). – 2005. – 18 чэрв. – С. 2.