Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Раслінны і жывёльны свет. Ушацкі раён

Важнейшым па экалагічнай і эканамічнай значнасці прыродным рэсурсам з'яўляецца лес.

Лясы раёна займаюць амаль палову тэрыторыі – 41 %. Структура лясоў раёна прадстаўлена рознымі драўніннымі пародамі. Гэта елка, сасна, асіна, бяроза, дуб, рабіна, арэшнік, вольха, крушына і інш. Хваёвыя лясы займаюць 50,6 % лясной плошчы. Дамінуе сасна.

Лясы Ушаччыны багатыя на розныя віды грыбоў: баравікі, сыраежкі, лісічкі, падбярозавікі, падасінавікі, ваўнянкі, рыжыкі, маслякі, апенькі. Растуць таксама мухаморы, грыбы-парасоны. З ягад часцей сустракаюцца чарніцы, маліны, ажыны, брусніцы, суніцы, журавіны. Многа ва ўшацкіх лясах такіх раслін, як дзераза, майскі ландыш, кісліца, папаратнікі, браткі, багун, ядловец, скрыпень. Месцамі трапляецца сон-трава – прыгожая, духмяная кветачка. Першымі пасля раставання снегу з'яўляюцца белакапытнік балотны, падбел, першацвет, дзьмухаўцы.

Летам на лугах Ушаччыны цвітуць званочкі, смалянкі, шпажнік, сардэчнік, шабельнік, чабор, светнік зязюльчын, браткі і іншыя расліны.

Вясной на берагах азёр, балот зацвітае балотная лотаць. Летам на вадаёмах цвітуць белыя і жоўтыя гарлачыкі. Асноўныя жыхары вадаёмаў – гэта выдры, андатры, бабры. Па берагах рэк, азёр растуць алешнік, лаза, аер, мята, асака. У рэках і азёрах Ушаччыны водзяцца шчупакі, судакі, вугры, плоткі, уклея, акуні, язі, яршы, ліні, карасі, піскуны, а таксама ракі.

Ёсць ва Ушацкім раёне балоты, якія займаюць 0,5 % тэрыторыі раёна. Найбольшы масіў – балота Выдрыца. На балотах растуць буякі, журавіны, асака, аер, імхі.

Ушаччына багата дзікімі жывёламі: дзікамі, ласямі, казулямі, зайцамі, вавёркамі, ласкамі, норкамі, куніцамі, харкамі, ваўкамі, лісамі. Водзяцца земнаводныя і паўзуны: жабы, лягушкі, яшчаркі, трытоны, гадзюкі, вужы, мядзянкі.

З птушак найбольш распаўсюджаныя салаўі, жаваранкі, кнігаўкі, зязюлі, сініцы, ластаўкі, шпакі, стрыжы, буслы, сарокі, вароны, вераб'і. Першымі прылятаюць гракі. На вадаёмах гняздуюцца гусі, качкі, лётаюць чайкі. У апошнія гады з'явіліся лебедзі, якія зімуюць на р. Дзіва.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Драко, М. Видовой состав и количественное развитие донной фауны в озёрах Ушачской группы / М. Драко, С. Гаврилов // Животный мир Белорусского Поозерья / под ред. В. А. Радкевича. – Минск : БГУ им. В. И. Ленина, 1972. – Вып. 2. – С. 97–108.

2. Караленка, В. Батанічны сад у Прудку / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2001. – 19 верас. – С. 4.

3. Радкевіч, Д. В. Морфаметрычная характарыстыка ляшча азёр Бярозаўскае, Вялікае Свіна і Ласвіда / Д. В. Радкевіч // Весці АН Беларусі. Серыя біялагичных навук. – 1993. – № 1. – С. 108–111.

4. Редкие биотопы Беларуси / А. В. Пугачевский [и др.]. – Минск : Альтиора – Живые краски, 2013. – 236 с. : ил.

5. Ушацкі раён / Ф. Ф. Бурак [і інш.] // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1986. – С. 180–181.

6. Ушачский район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский Центр маркетинга, 2005. – С. 158–165.

7. Ушачский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 551–555.