Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі археалогіі. Ушацкі раён

 Высновы пра тое, як жылі і чым займаліся жыхары Падзвіння ў раннім жалезным веку, у значнай ступені заснаваны на вывучэнні менавіта ўшацкіх гарадзішчаў Загваліна, Кублічы і Чамярычына.

На тэрыторыі Ушацкага раёна знаходзіцца 54 помнікі археалогіі (9 гарадзішчаў, 4 асобныя курганы, 41 курганны могільнік перыяду ранняга феадалізму). Тэрыторыя раёна амаль самая багатая ў Беларусі на курганныя могільнікі. Каля некаторых вёсак існуюць па 2–4 курганныя могільнікі (Ушачы, Бадзяліна, Башоўка, Воснава, Гарадзец, Гута, Заазер'е, Замошша, Ідута, Касары, Кляпцы, Корсакава, Крывушчына, Кублічы, Лагі, Мазуліна, Матырына, Павулле, Пранікі, Пуцілкавічы, Рыбакі, Садкі, Салаўёўка, Селішча, Слабада, Славені, Сонькін Рог, Старына, Усая, Цётча, Ягадкі).

Курганы Ушаччыны здаўна прыцягвалі ўвагу даследчыкаў. У першай палове ХІХ ст. цікавасць праяўлялася ў першую чаргу сярод мясцовых памешчыкаў, якія збіралі калекцыі старажытнасцяў. Пры раскопках курганоў былі знойдзены: шкляныя пацеркі, сякера, гліняны гаршочак, два медныя кольцы, кавалкі жалеза; знойдзены косці чалавека, попел. У 80–90-я гг. ХІХ ст. даследаваннямі наваколля в. Пуцілкавічы даволі грунтоўна займаўся вядомы беларускі краязнаўца і археолаг Ф. Л. Вярэнька.

У савецкія часы археалагічнымі даследаваннямі курганоў Ушаччыны займаліся вядомыя беларускія археолагі: І. А. Сербаў, А. М. Ляўданскі, У. С. Астапаў, Л. В. Аляксееў, А. Г. Калечыц, Э. М. Зайкоўскі, Л. У. Дучыц.

У 2019 годзе беларускія археолагі выявілі каля воз. Чарствяты, недалёка ад г. п. Ушачы, загарадную княжацкую рэзідэнцыю XII ст. Упершыню ў археалогіі Беларусі ўдалося ідэнтыфікаваць загарадную рэзідэнцыю полацкіх князёў, якая знаходзілася на гэтым месцы ў XII ст. Навукоўцы выявілі фрагменты двух будынкаў. Пад зямлёй могуць знаходзіцца не менш за дзесяць пабудоў. Адно з галоўных адкрыццяў – кніжная зашпілька эпохі Еўфрасінні Полацкай. Выявілі і некалькі фрагментаў грэчаскіх амфар. Сярод артэфактаў – бранябойная страла. Навукоўцы звязваюць знаходкі з нашчадкамі легендарнага князя Усяслава Чарадзея.

Спіс помнікаў археалогіі Ушацкага раёна

 

Гарадзішча ля в. Кублічы. Ушацкі раён. Фотаздымак з сайта https://www.radzima.org

ЛІТАРАТУРА

1. Археалогія Беларусі : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.], склад. Ю. У. Каласоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 1 : А–К. – 496 с. : іл.

2. Археалогія Беларусі : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.], склад. Ю. У. Каласоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011 – Т. 2 : Л–Я.– 462 с. : іл.

3. Дучыц, Л. Аб чым расказваюць знаходкі / Л. Дучыц // Патрыёт (Ушачы). – 1990. – 28 жн. – С. 2.

4. Дучыц, Л. Курганы Ушаччыны / Л. Дучыц // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 28–34.

5. Дучыц, Л. Курганны могільнік каля в. Селішча Ушачскага раёна / Л. Дучыц // Гістарычна-археалагічны зборнік / уклад.: М. І. Лашанкоў, А. А. Мяцельскі. – Мінск : НАН Беларусі, 1994. – Вып. 3. – С. 122 – 131.

6. Дучыц, Л. Помнікі мінулых стагоддзяў / Л. Дучыц // Патрыёт (Ушачы). – 2002. – 9 студз. – С. 3.

7. Дучыц, Л. Раскопкі курганоў крывічоў / Л. Дучыц // Весці АН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. – 1993. – № 1. – С. 123.

8. Калечыц, А. Г. Зямля нашых продкаў / А. Г. Калечыц // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 21–28.

9. Калечыц, Е. Ушаччына: помнікі археалогіі / Е. Калечыц // Патрыёт (Ушачы). – 1981. – 20 студз. – С. 2, 4.

10. Кропаў, П. Курганы – сведкі даўніны / П. Кропаў // Патрыёт (Ушачы). – 1999. – 8 мая. – С. 6 ; 2015. – 22 ліп. – С. 3.

11. Помнікі археалогіі на Ушаччыне // Патрыёт (Ушачы). – 1989. – 26 верас. – С. 2.

12. Ушацкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 422–440.

13. Ушачский район // Археологические памятники Белоруссии: железный век / Л. Д. Поболь. – Минск : Наука и техника, 1983. – С. 189–192.

14. Третьяк, И. Из истории родного края / И. Третьяк // Патрыёт (Ушачы). – 2007. – 24 кастр. – С. 2–3.

15. Чыжык, Л. Тайны сівых курганоў / Л. Чыжык // Віцебскі рабочы. – 1990. – 7 верас. – С. 1.

16. Шут, К. П. Городище Заговалино Ушачского района / К. П. Шут // Вопросы истории : тезисы докладов XII конференции молодых ученых БССР (ноябрь 1969 г.) / под общ. ред. Н. Е. Завалеева ; АН БССР. – Минск, 1969. – С. 31–42.

17. Шут, К. П. Городище Кубличи Ушачского района / К. П. Шут // Древности Белоруссии : доклады к конференции по археологии Белоруссии, (март 1969) / под ред. В. Д. Будько [и др.]. – Минск : Изд-во АН БССР, 1969. – С. 262–289.