Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бібліятэкі. Шумілінскі раён

Першыя звесткі, якія сведчыць пра развіццё бібліятэчнай справы ў Шумілінскім раёне, размешчаны ў «Справаздачы абследавання Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі» ад 1925 года. Тут гаворыцца: «...у раёне працуюць Лаўжанская, Мішневіцкая, Дабейская, Спаская, Жарабыцкая, Пагарэльская, Ровенская хаты-чытальні, Сіроцінскі клуб». Адзначана, што Народныя дамы (у 1926 годзе іх было тры: Лаўжанскі, Сіроцінскі, Шумілінскі) працавалі за сродкі Райпалітсавета, а хаты-чытальні існавалі на сродкі шэфаў і мясцовай кааперацыі. Народныя дамы і хаты-чытальні абслугоўвалі чытачоў на беларускай і рускай мовах.

У 1956 годзе ў раёне налічвалася 22 бібліятэкі ў сельскай мясцовасці, з іх: 8 – сельскіх бібліятэк, 14 – прыклубных. Кніжны фонд складаў – 63985 экзэмпляраў, колькасць чытачоў – 4917 чалавек, кнігавыдача – 28107 экзэмпляраў.

У 1968 годзе ў раёне налічвалася 32 бібліятэкі, з іх: 13 – сельскіх, 19 – прыклубных. Кніжны фонд складаў – 146879 экзэмпляраў, колькасць чытачоў – 13783 чалавекі, кнігавыдача – 88791 экзэмпляраў.

ДУК «Шумілінская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» заснавана ў кастрычніку 1976 года.

Быў створаны Інтэрнэт-сайт Шумілінскай ЦБС.

Па стане на 1 красавіка 2020 года Шумілінская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма складаецца з раённай бібліятэкі, дзіцячай раённай бібліятэкі, 2 гарпасялковых бібліятэк і 14 сельскіх бібліятэк; 8 бібліятэк знаходзяцца ў аграгарадках.

Структура Шумілінскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы

arrow  Амбросавіцкая сельская бібліятэка;

arrow Башнеўская сельская бібліятэка;

arrow «Дабееўскі мох» – гарпасялковая бібліятэка;

arrow Дабейская сельская бібліятэка;

arrow Дзіцячая раённая бібліятэка;

arrow Добрынская сельская бібліятэка;

arrow Кардонская сельская бібліятэка;

arrowКаўлякоўская сельская бібліятэка;

arrow Лаўжанская сельская бібліятэка;

arrow Мікалаеўская сельская бібліятэка;

arrow Мішкавіцкая сельская бібліятэка;

arrow Мішневіцкая сельская бібліятэка;

arrow Обальская гарпасялковая бібліятэка;

arrow Пабедаўская сельская бібліятэка;

arrow Светласельская сельская бібліятэка;

arrow Слабодская сельская бібліятэка;

arrow Шумілінская цэнтральная раённая бібліятэка;

arrow Язвінская сельская бібліятэка.

У ЦБС дзейнічаюць 2 профільныя бібліятэкі:

– Лаўжанская сельская бібліятэка – цэнтр этнаграфіі і фальклору;

– Кардонская сельская бібліятэка – цэнтр патрыятычнага выхавання.

Аматарскія аб'яднанні і клубы па інтарэсах для дзяцей і падлеткаў, якія дзейнічаюць пры бібліятэках:

– аматарскае аб'яднанне «Гарыслава» (Мішневіцкая сельская бібліятэка);

– аматарскае аб'яднанне «Землякі» (Дабейская сельская бібліятэка);

– аматарскае аб'яднанне «Купалінка» (Лаўжанская сельская бібліятэка);

– аматарскае аб'яднанне «Патрыёт» (Кардонская сельская бібліятэка);

– аматарскае аб'яднанне «Тата, мама, я – дапытлівая сям'я» (Обальская гарпасялковая бібліятэка);

– клуб «Homo legens» (Дзіцячая раённая бібліятэка);

– клуб «Крынічка» (Амбросавіцкая сельская бібліятэка);

– клуб «Першацвет» (Башнеўская сельская бібліятэка);

– клуб «Пралеска» (Мікалаеўская сельская бібліятэка);

– клуб «Самоделкины» (Мішкавіцкая сельская бібліятэка);

– клуб «Сустрэча з кнігай» (Каўлякоўская сельская бібліятэка);

– клуб «Сябры кнігі» (Гарпасялковая бібліятэка «Дабееўскі мох»);

– клуб «Церамок» (Добрынская сельская бібліятэка);

– клуб «Чытай-ка» (Слабодская сельская бібліятэка);

– клуб «Юны бібліятэкар» (Светласельская сельская бібліятэка);

– клуб «Юныя сябры кнігі» (Пабедаўская сельская бібліятэка);

– народная літаратурна-музычная гасцёўня «Крыніца» (Шумілінская цэнтральная раённая бібліятэка).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Зайцава, Л. У бібліятэку – з кашальком / Л. Зайцава // Герой працы (Шуміліна). – 2003. – 25 лют. – С. 3.

2. Захаваць нацыянальную памяць // Герой працы (Шуміліна). – 2002. – 5 сак. – С. 2.

3. Зуева, Н. Бібліятэкар на сваім месцы / Н. Зуева // Герой працы (Шуміліна). – 2002. – 19 сак. – С. 2.

4. Інтэрнэт і кніга побач // Герой працы (Шумiлiна). – 2011. – 7 кастр. – С. 4.

5. Карпушэнка, А. Больш культработнікі, чым бібліятэкары / А. Карпушэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2010. – 8 кастр. – С. 4.

6. Карпушэнка, А. Задачы няпростыя, патэнцыял вялікі / А. Карпушэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2020. – 17 сак. – С. 3.

7. Кісялёва, Л. Сельскі бібліятэкар – у цэнтры вясковага жыцця / Л. Кісялёва // Герой працы (Шумiлiна). – 2020. – 6 сак. – С. 3.

8. Мароз, М. «Сустракаюся з кнігай, як з жывой істотай...» / М. Мароз // Герой працы (Шумiлiна). – 2014. – 10 кастр. – С. 1, 4.

9. Мароз, М. У палоне кніжных таямніц / М. Мароз // Герой працы (Шуміліна). – 2001. – 20 ліп. – С. 1–2.

10. Марчанка, Л. Гаспадыня вясковай бібліятэкі / Л. Марчанка // Герой працы (Шуміліна). – 2000. – 21 сак. – С. 2.

11. Пятрова, А. А мы любім чытаць / А. Пятрова // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 14 верас. – С. 2, 7.

12. Пятрова, А. Гаспадыня кніжнага храма / А. Пятрова // Герой працы (Шумiлiна). – 2015. – 11 верас. – С. 1.

13. Растоўская, Т. Бібліятэкі крочаць у нагу з часам / Т. Растоўская // Герой працы (Шумiлiна). – 2006. – 15 верас. – С. 2.

14. Скуратава, М. Паэты жывуць побач / М. Скуратава // Герой працы (Шумiлiна). – 2000. – 8 верас. – С. 2.

15. Скуратава, М. Перспектывы бiблiятэчна-iнфармацыйнага абслугоўвання / М. Скуратава // Герой працы (Шумiлiна). – 1999. – 2 лiстап. – С. 3.


СПАСЫЛКІ

arrow Государственное учреждение культуры «Шумилинская централизованная библиотечная система». Шумилинский районный исполнительный комитет