Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рамёствы. Шумілінскі раён

На Шуміліншчыне традыцыйна існавалі такія віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва як ткацтва, вышыўка, вязанне, выцінанка, традыцыйны роспіс, лозапляценне, саломапляценне, дрэваапрацоўка, ганчарства, бондарства, кавальства і іншыя.

Адраджэннем традыцыйных рамёстваў займаюцца майстры раённага Дома рамёстваў. На аснове даследчай дзейнасці майстрамі зроблена рэканструкцыя касцюмаў Шуміліншчыны.

Народныя касцюмы, створаныя майстрамі (мужчынскі і жаночы зімовыя строі канца ХІХ ст., строй старой жанчыны Шуміліншчыны і мужчынскі строй канца ХІХ – пачатку ХХ стст., дзявочы строй канца ХІХ – пачатку ХХ стст., жаночы строй стараверкі канца ХІХ ст.), трапілі ў гістарычны фотаальманах «Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны» (2017).

Народныя ўмельцы Шумілінскага раёна

arrow Аўчэнка Аляксандра Ігараўна (г. п. Шуміліна) – саломапляценне;

arrow Барабанава Кацярына Мікалаеўна (г. п. Шуміліна) – маляванка;

arrow Бубен Анатолій Браняслававіч (в. Дабея) – лозапляценне;

arrow Загвоздава Вольга Вітальеўна (г. п. Шуміліна) – выцінанка;

arrow Каласкоў Уладзімір Пятровіч (г. п. Шуміліна) – лозапляценне;

arrow Любімаў Аляксандр Віктаравіч (г. п. Обаль) – кераміка;

arrow Лявонава Вольга Уладзіміраўна (г. п. Шуміліна) – ткацтва на кроснах;

arrow Наважылаў Яўген Віктаравіч (г. п. Обаль) – кераміка;

arrow Пятрова Наталля Віктараўна (г. п. Шуміліна) – лозапляценне;

arrow Сцержанкова Наталля Аляксандраўна (г. п. Шуміліна) – саломапляценне.

У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі захоўваюцца вырабы майстроў Шуміліншчыны – гліняныя вырабы, ткацтва, вышыўка, калекцыя ручнікоў, вырабы з лазы і саломы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Загвоздова, О. В. Головной убор в народном строе Шумилинского района и манера его ношения / О. В. Загвоздова // Народны тэкстыль і адзенне Віцебшчыны : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі / рэдкал.: Л. У. Вакар [і інш.]. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2014. – С. 166–171.

2. Зайцава, Л. Мішневіцкая зямля здаўна славілася майстрамі / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2011. – 4 лістап. – С. 5.

3. Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны / Л. У. Вакар [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2011. – 440 с.

4. Параскевін, А. Кавальская Слабада / А. Параскевін // Герой працы (Шумiлiна). – 2010. – 4 мая. – С. 5.

5. Шумилинский район // Соломенных дел мастера Витебщины / Н. Л. Федористова, И. П. Хитько, М. П. Шерикова. – Витебск : САМПО, 2009. – С. 134–137.

6. Шумілінскі строй // Народны тэкстыль і адзенне Віцебшчыны : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі / рэдкал.: Л. У. Вакар [і інш.]. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2014. – С. 199–202.