Полацкая дзяржаўная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, СВСУ ФКіС. Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 10.06.2019 08:40
- Адноўлена 10.06.2019 10:30
Сучасная назва | Полацкая дзяржаўная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа |
Тып |
спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстанова фізічнай культуры і спорту |
Дата заснавання | 1946 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк |
Сайт | http://www.sport-school.by/ |
Полацкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа вядзе сваю гісторыю з 8 мая 1946 года. На падставе Пастановы дзяржаўнай штатнай камісіі пры Савеце Міністраў СССР, загадам Полацкага аблана была адкрыта дзіцячая спартыўная школа. Яе дырэктарам быў прызначаны Шуліка Уладзімір Антонавіч. Адкрыццё дзіцячай спартыўнай школы мела вялікае значэнне для развіцця спорту ў горадзе.
Аснову поспехаў ДЮСШ закладвалі першыя трэнеры: Стома В. М., Гарбуноў В. У., Сяргееў А.І., Бандарэнка Л. П. і іншыя. У тыя гады быў падрыхтаваны першы майстар спорту СССР па лёгкай атлетыцы – Іван Арлоў.
З 1970 года на базе школы сталі працаваць 2 спартыўныя школы: ДЮСШ №1 – лёгкая атлетыка, гімнастыка; ДЮСШ № 2 – баскетбол, гандбол, футбол, хакей. Цэлая плеяда маладых трэнераў стала працаваць з юнымі спартсменамі. Некаторыя з іх былі самі ў ліку выпускнікоў Полацкай спартыўнай школы.
У 2002 годзе адбылося аб'яднанне 2 спартыўных школ. У ёй аб'ядналіся 7 відаў спорту: баскетбол, валейбол, гандбол, футбол, лёгкая атлетыка, лыжныя гонкі і шахматы. З 2007 года адкрыты аддзяленні бокса і мастацкай гімнастыкі.
У цяперашні час у школе працуе 34 трэнеры-выкладчыкі, навучаюцца каля 1000 чалавек.
За час існавання трэнерамі спартыўнай школы было падрыхтавана 6 майстроў спорту міжнароднага класа, 31 майстар спорту і больш за 60 кандыдатаў у майстры спорту. Усе яны зоркі беларускага спорту, сярод якіх шмат вядомых спартсменаў.
Дырэктары Полацкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы
Кіта Уладзімір Рыгоравіч – 1950–1953 гг.;
Селіванаў Аляксандр Іванавіч – 1953–1989 гг.;
Жэнаў Міхаіл Міхайлавіч – 1970–1978 гг.;
Закс Леанід Уладзіміравіч – 1984–1994 гг.;
Жыхар Міхаіл Уладзіміравіч – 1989–1998 гг.;
Фраленкаў Аляксандр Мікалаевіч – 1994–1998 гг.;
Арліеўскі Георг Шаломавіч – 1998–2000 гг.;
Глазкін Васіль Уладзіміравіч – 1998–2003 гг.;
Аўдачонак Аляксандр Сцяпанавіч – 2000–2003 гг.;
Каваленка Валерый Мікалаевіч – 2003–2006 гг.;
Юркевіч Аляксей Браніслававіч – 2006–2008 гг.;
Сіняўскі Леанід Мікалаевіч – з верасня 2008 года і па цяперашні час.
Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Стралецкая, 10а.
ЛІТАРАТУРА
1. Большакова, А. Из гостей – с медалями / А. Большакова // Полацкі веснік. – 2013. – 18 кастр. – С. 1.
2. Большакова, А. Когда работа по душе / А. Большакова // Полацкі веснік. – 2018. – 9 лют. – С. 7.
3. Пугачева, А. Служа Отечеству и спорту / А. Пугачева // Віцебскі рабочы. – 2010. – 16 сент. – С. 15.
4. Синявский, Л. Леонид Синявский: работать с пользой / Л. Синявский ; беседовала А. Большакова // Полацкі веснік. – 2009. – 27 сак. – С. 4.
5. Трапезникова, Л. ДЮСШ № 1 + ДЮСШ № 2 / Л. Трапезникова // Овертайм (Новополоцк). – 2003. – 15 апр. – С. 2.
6. Шейндлин, Н. Спортивной школе – 50 / Н. Шейндлин // Віцебскі рабочы. – 1996. – 10 верас. – С. 4.
7. Шэйндлін, Н. Палачане сярод лепшых / Н. Шэйндлін // Полацкі веснік. – 1998. – 15 мая. – С. 1.