Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Езуіцкія школы

Езуіцкія школы на тэрыторыі Беларусі з'явіліся ў канцы ХVI стагоддзя. Карыстаючыся падтрымкай караля і ўрада, езуіты адкрывалі школы, якія лічылі сродкам ажыццяўлення задач каталіцкай экспансіі, разглядалі адукацыю моладзі як мацнейшы сродак распаўсюджвання вучэння рымска-каталіцкай царквы.

У Беларусі езуіты з'явіліся ўпершыню ў 1569 годзе, а першую навучальную ўстанову – калегію – адкрылі ў Вільні ў 1570 годзе. Яна павінна была стаць ідэйным цэнтрам каталіцкага духавенства, установай для падрыхтоўкі кадраў езуітаў.

Першая езуіцкая школа (калегія) узнікла ў Полацку ў 1581 годзе, якая спачатку налічвала 5 вучняў. У далейшым колькасць дзяцей, якія навучаліся ў езуітаў, значна павялічылася. У 1617/18 навучальным годзе школа налічвала 81 вучня.

Езуіцкія калегіі складаліся з двух аддзяленняў: ніжэйшага і вышэйшага. Пры Полацкай езуіцкай калегіі знаходзіліся ўстановы для паслушнікаў, семінарыі для падлеткаў і юнакоў, якія выхоўваліся для ордэна. Выхаванне паслушнікаў з дастатковай паўнатой характарызуе ўсю сістэму выхавання езуітаў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Голубев, В. Л. Красноречие в просветительстве и образовании Беларуси в XVII-XVIII веках: особенности организации образовательного процесса в иезуитских коллегиумах и братских школах / В. Л. Голубев // Народная асвета. – 2018. – № 4. – С. 82–85.

2. Марчик, Т. П. Иезуитские коллегиумы на Витебщине / Т. П. Марчик // Адукацыя на Віцебшчыне: гісторыя і сучаснасць : матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, Віцебск, 30–31 сакавіка 2010 г. / рэдкал.: В. У. Акуневіч [і інш.]. – Віцебск, 2010. – С. 20–23.

3. Мацюшэнка, В. В. Ордэн езуітаў і адукацыя / В. В. Мацюшэнка, М. І. Дзятчык // Народная асвета. – 2001. – № 6. – С. 66–68.

4. Шчэрбік, Д. В. Выкладанне юрыдычных навукаў у езуіцкіх навучальных установах на Полацкай зямлі / Д. В. Шчэрбік // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия D, Экономические и юридические науки. – 2012. – № 5. – С. 107–112.