Цэнтральная бібліятэка імя У. Маякоўскага, ДУК. Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 15.11.2018 08:40
- Адноўлена 06.04.2020 13:47
Першапачаткова бібліятэка мела назву «Полацкая гарадская бібліятэка № 3», якая адчыніла свае дзверы З ліпеня 1962 года. У верасні 1965 года за прапаганду творчасці У. Маякоўскага Полацкай гарадской бібліятэцы № 3 было прысуджана яго імя
У 1983 годзе пры цэнтральнай бібліятэцы імя У. Маякоўскага створана метадычнае аб'яднанне. У 1984 гозе створана камісія па працы з фондам. Таксама ў гэтым жа годзе былі адкрыты гарадская выставачная зала і літаратурна-музычны салон для моладзі «Ліра».
З 1986 года пры бібліятэцы адкрыты народны ўніверсітэт «Роднае слова», які займаецца арганізацыяй сустрэч з вядомымі маладымі пісьменнікамі і паэтамі Беларусі, гісторыкамі, літаратуразнаўцамі, супрацоўнікамі беларускіх часопісаў і газет, паэтамі горада.
З 1996 года Цэнтральная бібліятэка імя У. Маякоўскага стала актыўна ўкараняць у практыку работы бібліятэк рэкламна-выдавецкую дзейнасць. Сталі выдавацца рэкламы-лістоўкі пра творчасць пісьменнікаў-землякоў, інфармацыйныя буклеты аб дзейнасці бібліятэк.
1 кастрычніка 2003 года адкрыты сектар мастацтваў, створаны музей гісторыі бібліятэкі.
У 2006 годзе завяршылася аўтаматызацыя бібліятэчных працэсаў у цэнтральнай бібліятэцы і створаны вэб-сайт цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Распрацаваны новыя мэтавыя праграмы для цэнтральнай бібліятэкі.
Сёння для сваіх карыстальнікаў бібліятэка прапануе не толькі традыцыйнае чытанне, але і літаратура на сучасных носьбітах. Паўнавартасна функцыянуе зала электронных дакументаў, на базе якой праводзяцца курсы камп'ютарнай пісьменнасці для пажылых людзей.
Брэнд цэнтральнай бібліятэкі – сектар мастацтваў. Тут створаны мультымедыйны цэнтр, які дазваляе шырока выкарыстоўваць тэхнічныя сродкі пры правядзенні разнастайных мерапрыемстваў. Частымі гасцямі творчых сустрэч з'яўляюцца не толькі мясцовыя літаратары, але і папулярныя беларускія аўтары.
Кніжны фонд складае больш за 160 тысяч.
Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца Калініна, д. 1.
ЛІТАРАТУРА
1. Александров, А. Уникальные и востребованные / А. Александров // Витебский курьер. – 2003. – 18 нояб. – С. 1, 3.
2. Амбросенок, Г. Сорок лет на службе читателю / Г. Амбросенок // Новая газета (Наваполацк). – 2002. – 12 лістап. – С. 2.
3. Бурдыко, П. За правовой информацией – в центр / П. Бурдыко // Новая газета (Наваполацк). – 2003. – 14 лістап. – С. 3.
4. Васильева, Г. Центральной библиотеке им. В. Маяковского – 45! / Г. Васильева // Новая газета (Наваполацк). – 2007. – 6 лістап. – С. 3.
5. Дерибина, Е. И сувенир на память / Е. Дерибина // Информ Плюс (Полоцк). – 2013. – 17 янв. – С. 3.
6. Журавлева, Ф. За информацией – в библиотеку / Ф. Журавлева // Химик (Новополоцк). – 2002. – 9 апр. – С. 2.
7. Иванова, Е. Шагают в ногу со временем / Е. Иванова // Новая газета (Наваполацк). – 2013. – 13 сент. – С. 1.
8. Конышева, Н. В полвека путь: от «А» до «Я» / Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2012. – 13 нояб. – С. 1.
9. С любовью к книге // Химик (Новополоцк). – 2002. – 12 нояб. – С. 1.
10. Центральная библиотека им. В. Маяковского / подгот. Н. Радько // Новополоцк сегодня. – 2016. – 15 янв. – С. 16 ; 11 марта. – С. 16.