Домжарыцкая сельская бібліятэка – філіял № 16, в. Домжарыцы. Лепельскі раён
- Подробности
- Створана 30.04.2019 08:40
- Адноўлена 30.04.2019 11:06
Домжарыцкая сельская бібліятэка – цэнтр эстэтыкі і народнай творчасці.
У 1979 годзе ў Домжарыцкай бібліятэцы налічвалася 240 юных чытачоў. З імі праводзіліся завочныя падарожжы.
У 90-я гады пры бібліятэцы дзейнічала аматарскае аб'яднанне «Наша спадчына».
З 2014 года ў Домжарыцкай сельскай бібліятэцы працуе клуб «У гасцях у траўніцы», дзе можна атрымаць карысную інфармацыю аб зборы і ўжыванні лекавых раслін. Там жа праводзяцца вечары пытанняў і адказаў, прэзентацыі і дэгустацыі лекавай гарбаты, афармляюцца кніжныя выставы, запрашаюцца спецыялісты з навуковага аддзела Бярэзінскага біясфернага запаведніка.
Кіруе клубам бібліятэкар Таццяна Смаляная. Займаецца ў ім сем чалавек. Працуюць па комплекснай мэтавай праграме «Зялёная аптэка на службе чалавека».
Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Домжарыцы, вуліца Цэнтральная, 8.
ЛІТАРАТУРА
1. Барадзейка, Л. Бібліятэка – для чытачоў / Л. Барадзейка // Лепельскі край. – 1993. – 21 крас. – С. 3.
2. Валоха, М. Зялёная аптэка ў бібліятэцы / М. Валоха // Лепельскі край. – 2016. – 22 лістап. – С. 5.
3. Ільінова, Л. У цэнтры ўвагі / Л. Ільінова // Ленінскі сцяг (Лепель). – 1979. – 18 снеж. – С. 2.
4. Мартинович, Е. Здесь мысли, мудрость, тайны века / Е. Мартинович // Лепельскі край. – 2018. – 21 верас. – С. 9.