Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Каменская бібліятэка-музей імя Тодара Кляшторнага – філіял № 21, в. Камень. Лепельскі раён

У сярэдзіне 60-х гадоў бібліятэкай загадвала Т. Дзятлава. Яна шырока прапагандавала творы У. І. Леніна, палітычную, мастацкую літаратуру і народную творчасць аб ім. У бібліятэцы была праведзена канферэнцыя чытачоў на тэму «У. І. Ленін – ва ўспамінах сучаснікаў», а таксама ранішнікі, гутаркі, чытанні з навучэнцамі і дашкольнікамі аб жыцці і рэвалюцыйнай дзейнасці У. І. Леніна.

У 1965 годзе было абслужана 492 чытачы.

У вёсках Парэчча, Ладасна і Чаросава працавалі бібліятэкі-перасоўкі. У іх калгаснікі мелі магчымасць у вольны ад работы час абмяняць кнігу, заказаць тое, што ім патрэбна. Заказы выконваліся даволі хутка. Лепшай была бібліятэка ў вёсцы Ладасна. Там працаваў т. Астроўскі, які дастаўляў кнігі з Каменскай і Губінскай сельскіх бібліятэк.

Кніганошамі працавалі Н. Пузан і М. Ладзік, якія прыносілі кнігі ў дамы пенсіянерам, састарэлым чытачам.

У 2003 годзе, да стагоддзя з дня нараджэння Тодара Кляшторнага, Каменская сельская бібліятэка была рэарганізавана ў Каменскую сельскую бібліятэку-музей Тодара Кляшторнага. У зацверджаным палажэнні гаворыцца, што бібліятэка-музей з'яўляецца ўстановай культуры комплекснага характару, цэнтрам культурнага і духоўнага жыцця Каменскага сельскага Савета.

Зараз бібліятэку ўзначальвае Ірына Знарок.

Асноўным напрамакам у рабоце бібліятэкі-музея з'яўляецца папулярызацыя творчасці паэта-земляка і далучэнне моладзі да вывучэння яго літаратурнай спадчыны.

Пры бібліятэцы створаны фонд захоўвання выдадзеных твораў паэта і літаратура аб ім, фотаздымкаў і іншых дакументаў, успамінаў родных, землякоў, падборка матэрыялаў перыядычнага друку па розных тэмах і г. д.

Для аматараў самабытнай паэзіі Тодара Кляшторнага распрацавалі літаратурна-краязнаўчы маршрут «Роднаму краю буду я вечная вядомы» на малую радзіму паэта ў вёску Парэчча.

За высокія творчыя дасягненні ў культуры і мастацтве бібліятэка-музей была прызнана лепшай сельскай бібліятэкай 2004 года і ўзнагароджана прэміяй ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама.

З 2007 года тут працуе клуб аматараў беларускай паэзіі «Жыватворная крыніца». Бібліятэка разам з удзельнікамі клуба праводзіць розныя мерапрыемствы: тэматычныя экскурсіі, вечары-сустрэчы, літаратурныя гадзіны, конкурсы чытальнікаў, літаратурна-музычныя кампазіцыі і іншыя.

Штогод у сакавіку, у дзень нараджэння паэта, у бібліятэцы-музеі адбываюцца цікавыя сустрэчы з роднымі Т. Кляшторнага.

Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Камень, вуліца Ленінградская, 25.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дзятлава, Е. Нашы памочнікі / Е. Дзятлава // Ленінскі сцяг (Лепель). – 1966. – 18 чэрв. – С. 2.

2. Захарава, В. Вучыцца на добрых прыкладах / В. Захарава // Ленінскі сцяг (Лепель). – 1966. – 14 мая. – С. 2.

3. Курбака, Н. Бібліятэкі-музеі ў сістэме інавацыйнай дзейнасці / Н. Курбака // Краязнаўчая газета. – 2012. – № 8. – С. 1–2.

4. Мартинович, Е. Здесь мысли, мудрость, тайны века / Е. Мартинович // Лепельскі край. – 2018. – 21 верас. – С. 9.

5. Ровенко, В. Лепельские музеи / В. Ровенко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2005. – 19 нояб. – С. 7.

6. Шаўчэнка, У. Бібліятэка-музей / У. Шаўчэнка // Лепельскі край. – 2003. – 7 сак. – С. 1.