Чарэйшчынская бібліятэка-музей вёскі – філіял № 3, в. Чарэйшчына. Лепельскі раён
- Подробности
- Створана 30.04.2019 08:40
- Адноўлена 30.04.2019 11:38
У 1995 годзе ў бібліятэцы быў аформлены куток гісторыі калгаса імя Тэльмана. Хутка экспанатам стала зусім цесна, і пры бібліятэцы з'явіўся музей вёскі.
У 2008 годзе Чарэйшчынская сельская бібліятэка становіцца бібліятэкай аграгарадка.
1 чэрвеня 2009 года бібліятэка атрымала статус «бібліятэка-музей в. Чарэйшчына».
Стэнды экспазіцый даюць магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй аграгарадка Чарэйшчына і яго знакамітымі жыхарамі, з прадметамі побыту і традыцыямі вяскоўцаў.
Пры музеі створаны і працуюць дзве творчыя майстэрні: па прадзенні «Без ніткі не будзе і світка» і па шапавальстве «Рукі майстра дзіва твораць».
У 2009 годзе Чарэйшчынская сельская бібліятэка-музей вёскі за актыўны ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе «Навацыі ў бібліятэцы» ўзнагароджана прызам.
Загадвае бібліятэкай Людміла Пятроўна Кулакова.
Чытачамі бібліятэкі з'яўляюцца больш за 300 мясцовых жыхароў рознага ўзросту – ад дашкольнікаў да пенсіянераў.
Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Чарэйшчына, вуліца Цэнтральная, 7.
ЛІТАРАТУРА
1. Курбака, Н. «Тут карані, адсюль вытокі» / Н. Курбака // Краязнаўчая газета. – 2010. – № 17. – С. 6.
2. Курбака, Н. Бібліятэкі-музеі ў сістэме інавацыйнай дзейнасці / Н. Курбака // Краязнаўчая газета. – 2012. – № 8. – С. 1–2.
3. Мартинович, Е. Здесь мысли, мудрость, тайны века / Е. Мартинович // Лепельскі край. – 2018.– 21 верас. – С. 9.