Цэнтральная раённая бібліятэка імя. Ф. Скарыны, ДУК. Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 17.06.2019 08:40
- Адноўлена 06.04.2020 13:54
Полацкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф. Скарыны мае вялікую гісторыю. Яна была створана ў далёкім 1912 годзе як таварыства гарадской бібліятэкі. Тады гэты «храм кнігі» меў фонд 20000 экземпляраў і абслугоўваў каля 1000 чытачоў. За час акупацыі Полацка, з 25 студзеня па 21 лістапада 1918 года, многія кнігі былі вывезены або знішчаны. У студзені 1919 года ў Полацку былі нацыяналізаваны ўсе бібліятэчныя кнігі і створана цэнтральная гарадская бібліятэка. Карыстанне бібліятэкай было платным. Супрацоўнікі бібліятэкі працавалі ў цяжкіх умовах: не хапала спецыялістаў, было цяжка з палівам. Але бібліятэка працавала: праводзіліся літаратурныя суды, дыспуты, працавалі гурткі.
У 1926 годзе бібліятэцы было прысвоена імя Рэвалюцыі 1905 года. У 1926–1929 гг. бібліятэкай кіраваў Ісідор Маркавіч Фрумін, пасля прафесар Маскоўскага Інстытута культуры.
У 1945 годзе была адкрыта Полацкая абласная бібліятэка. Да 1954 года фонд яе склаў 100 000 экземпляраў. У гэтым жа годзе, у сувязі з ліквідацыяй Полацкай вобласці, бібліятэка была рэарганізавана ў цэнтральную гарадскую бібліятэку і пераведзена ў новае памяшканне, дзе знаходзіцца і зараз.
У 1964 годзе бібліятэцы было прысвоена імя М. Астроўскага, а ў 1990 годзе ў гонар 500-годдзя з дня нараджэння Ф. Скарыны ёй было прысвоена імя славутага земляка.
З 1998 года ў цэнтральнай бібліятэцы працуе цэнтр інфармацыі па пытаннях эканомікі і права, у 2001 годзе ён быў ператвораны ў Публічны цэнтр прававой інфармацыі, з 2004 года стаў працаваць як самастойны аддзел з уласным памяшканнем, фондам 708 кніг, 2 супрацоўнікамі.
У 2008 годзе пры бібліятэцы быў арганізаваны краязнаўчы клуб «Я – палачанін».
У 2013 годзе, пасля аб'яднання раённай і гарадской цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм, цэнтральная бібліятэка стала Цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. Скарыны. Кніжны фонд бібліятэкі складае звыш 93,3 тыс. экземпляраў, ім карыстаюцца амаль 10000 чытачоў.
Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф. Скарыны – арганізатар і кіраўнік усёй бібліятэчнай сістэмы Полаччыны, метадычны і інфармацыйны цэнтр гарадскіх і сельскіх бібліятэк. Акрамя асноўнага накірунка дзейнасці (забеспячэнне насельніцтва інфармацыяй, культурна-асветніцкая і выхаваўчая дзейнасць), бібліятэкары паспяхова займаюцца выдавецкай справай, аказваюць шырокі спектр дадатковых паслуг.
У 2018 годзе на базе цэнтральнай бібліятэкі імя Ф. Скарыны была створана літаратурная студыя «Цэнтр Еўропы».
Полацкая раённая бібліятэка імя Ф. Скарыны жыве актыўным, вірлівым жыццём. Новае пакаленне бібліятэкараў – гэта таленавітая творчая моладзь. Яны з вялікім жаданнем ажыццяўляюць разнастайныя цікавыя праекты, праводзяць тэматычныя пазнавальныя квесты.
Праграмы, якія рэалізуюцца на базе бібліятэкі імя Ф. Скарыны: «Горад мой – мая памяць і гонар» – індывідуальная творчая праграма па краязнаўстве; праект «Web-пенсіянер»; «Быць Чалавекам» – індывідуальная творчая праграма па маральным выхаванні; «Чулае сэрца» – бібліятэчныя паслугі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі; «Мы гаворым жыццю – Да» – індывідуальны творчы план; праграма «Залаты ўзрост»; віртуальныя падарожжы «Увесь свет у кішэні»; «Асновы прававых ведаў» – індывідуальная творчая праграма па прававым выхаванні; «Прававы эрудыт» – індывідуальная творчая праграма па прававым выхаванні; «Прававая мама» – інавацыйны праект і многія іншыя.
Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вуліца Гогаля, д. 15.
ЛІТАРАТУРА
1. Александров, А. Подарки посла США / А. Александров // Химик (Новополоцк). – 2004. – 25 июня. – С. 1.
2. Бальшакова, А. Чытанне – лекі для душы / А. Бальшакова // Полацкі веснік. – 2017. – 1 верас. – С. 7.
3. Касцючэнка, М. Сёння з думкай пра заўтра: Полацкай ЦБ імя Ф. Скарыны – 80 гадоў / М. Касцючэнка // Полацкі веснік. – 1999. – 16 лістап. – С. 2.
4. Бізнес-гульні / падрыхт. Ю. Коваль // Полацкі веснік. – 2013. – 24 мая. – С. 11.
5. Большакова, А. Книжки поют и... пахнут / А. Большакова // Полацкі веснік. – 2013. – 24 верас. – С. 7.
6. Вальшонок, Н. А. Расширяем горизонты общения / Н. А. Вальшонок // Полацкі веснік. – 2012. – 31 ліп. – С. 7.
7. Говарава, Т. Новы погляд на бiблiятэку / Т. Говарава // Полацкі веснік. – 1999. – 15 чэрв. – С. 2.
8. Духовность и просвещение / подгот. О. Шуйская // Полацкі веснік. – 2013. – 13 верас. – С. 7.
9. Захарэвіч, К. Немагчыма абмінуць... / К. Захарэвіч // Маладосць. – 2017. – № 8. – С. 119–120.
10. Калужонок, Н. В. Деятельность публичных центров правовой информации по формированию правовой культуры граждан (на примере Центральной библиотеки имени Ф. Скорины Полоцкой РЦБС) / Н. В. Калужонок // Право.by. – 2016. – № 1. – С. 116–118.
11. Коваль, Ю. Книги в формате 3D / Ю. Коваль // Полацкі веснік. – 2013. – 24 мая. – С. 11.
12. Коваль, Ю. Мудрасць кнігі / Ю. Коваль // Культура. – 2013. – 6 ліп. – С. 11.
13. Коваль, Ю. Финансовая азбука: от А до Я / Ю. Коваль // Бібліятэчны свет. – 2014. – № 1. – С. 24–25.
14. Козик, А. Полоцкая центральная библиотека обновляется / А. Козик // Витебский курьер. – 2003. – 15 авг. – С. 2.
15. Козлова, Е. Вдохновение среди книжных полок / Е. Козлова // Полацкі веснік. – 2018. – 14 верас. – С. 7.
16. Малашэня, Л. Атожылак скарынаўскай справы / Л. Малашэня // Народнае слова. – 1999. – 18 снеж. – С. 2.
17. Малашеня, Л. Уютный дом для литераторов / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2018. – 20 марта. – С. 6.
18. Палынский, И. В дар полочанам / И. Палынский // Полацкі веснік. – 2011. – 18 лістап. – С. 8.
19. Сабалеўская, А. «Полацкі летапіс». Версія XXI-га / А. Сабалеўская // Культура. – 2010. – 9–15 студз. – С. 19.
20. Сеньков, В. Полочане – народ читающий / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 13 сент. – С. 7.
21. Филимонова, Т. Нам – 95 / Т. Филимонова // Полацкі веснік. – 2014. – 29 ліп. – С. 4.
22. Шпаковская, Г. Духовная литература находит своего читателя / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2013. – 6 ліп. – С. 6.
23. Шуйская, О. Поэтический перфоманс Марка Смита / О. Шуйская // Полацкі веснік. – 2010. – 12 кастр. – С. 12.
СПАСЫЛКІ