Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзіцячая бібліятэка-філіял № 1 імя Л. М. Талстога, г. Полацк. Полацкі раён

Гісторыя дзіцячай бібліятэкі імя. Л. М. Талстога пачалася ў 1948 годзе. Нават у гэты цяжкі перыяд у паўразбураным горадзе ўлады вырашылі паклапаціцца пра дзяцей і адкрыць для іх бібліятэку на вуліцы Леніна.

І першым бібліятэкарам у ёй была Чайкоўская Галіна Іванаўна. У розны час загадчыкамі бібліятэкай былі Корза Ніна Аляксееўна, Сушчына Раіса Рыгораўна, Каранеўская Наталля Станіславаўна. Пад іх кіраўніцтвам бібліятэка расла, мацнела, пераязджала, пашыралася, папаўнялася новымі кнігамі і сучасным абсталяваннем. Ва ўсе часы работнікі бібліятэкі стараліся цалкам задаволіць інтарэсы і запыты чытачоў і стварыць для іх ўтульную і добразычлівую атмасферу.

У 1997 годзе ў бібліятэцы быў арганізаваны клуб аматараў прыроды для малодшых школьнікаў «ЭКОША», які неаднаразова станавіўся пераможцам шматлікіх конкурсаў. На працягу многіх гадоў бібліятэкары працуюць па індывідуальных творчых праграмах: «Любовь к Отечеству храня»; «У гасцях у Мэры Попінс»; «Арыенцір»; «Мы за – здаровы лад жыцця» і іншых.

У 2005 годзе ў дзіцячай бібліятэцы імя Л. М. Талстога пачаў працу цэнтр прававой інфармацыі для дзяцей «Абарона дзяцінства». У яго рамках распрацаваны праграмы: «Расці ў бяспецы» – для дзяцей малодшага школьнага ўзросту; «Закон вывучаюць дзеці» – для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.

Сёння дзіцячая бібліятэка імя Л. М. Талстога размяшчаецца ў рэканструяваным прасторным светлым памяшканні, мае абанемент, 2 чытальныя залы і пакой для масавых мерапрыемстваў. Бібліятэка вядзе вялікую масавую работу. За год праводзіцца больш за 150 мерапрыемстваў. Гэта і літаратурныя вечары, інтэлектуальна-пазнавальныя гульні, цікавыя гутаркі, агляды кніг і перыядычных выданняў, лекторыі. Стала традыцыйным правядзенне тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. Тэатралізаваныя святы, сустрэчы з пісьменнікамі і паэтамі, прадстаўнікамі выдавецтваў, конкурсы, гульні і віктарыны, разнастайныя выставы прыцягваюць вялікую колькасць дзяцей у бібліятэку ў дні канікул.

Да паслуг чытачоў маюцца камп'ютары, відэа- і DVD-плэер, тэлевізар, ксеракс і сканер. У год бібліятэка абслугоўвае больш за 4800 чытачоў, пачынаючы з дашкольнікаў і заканчваючы пенсіянерамі. Колькасць наведванняў – 31000, кнігавыдача складае – 82000. Фонд бібліятэкі налічвае каля 37000 экземпляраў, у тым ліку 309 – на электронных носьбітах. Выпісваюцца 7 найменняў газет і 32 найменні часопісаў. Бібліятэка супрацоўнічае са школамі і дзіцячымі садамі горада, аддзяленнем дзённага знаходжання дзяцей-інвалідаў, дзіцячым сацыяльным прытулкам.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вуліца Свярдлова, д. 17.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гуменнік, З. Юбілей бібліятэкі / З. Гуменнік // Полацкі веснік. – 1999. – 5 студз. – С. 2.

2. Гуменник, З. А. А у нас сегодня гость... / З. А. Гуменник // Полацкі веснік. – 2018. – 30 сак. – С. 17.

3. Книжная страна для юных // Полацкі веснік. – 2008. – 28 кастр. – С. 6.

4. Коваль, Ю. Я вярнуся... / Ю. Коваль // Полацкі веснік. – 2013. – 2 крас. – С. 5.

5. Лето, книги и друзья! / подгот. Ю. Коваль // Полацкі веснік. – 2013. – 18 чэрв. – С. 7.

6. Малашеня, Л. Чтение с пеленок / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2017. – 17 окт. – С. 8.

7. Працуковіч, М. Я. У бібліятэках / М. Я. Працуковіч // Полацкі веснік. – 2018. – 28 верас. – С. 7.

8. Смыкава, С. Книжнае дрэва / С. Смыкава // Полацкі веснік. – 2015. – 11 сент. – С. 7.

9. Смыкава, С. Усё на свеце / С. Смыкава // Полацкі веснік. – 2015. – 11 сент. – С. 7.

10. У клубе «Экоша» / падрыхт. Ю. Коваль // Полацкі веснік. – 2013. – 24 мая. – С. 11.

11. Чукокола... // Полацкі веснік. – 2012. – 6 ліп. – С. 9.

12. Шалуткевич, Н. У детской библиотеки – взрослый юбилей / Н. Шалуткевич // Полацкі веснік. – 2018. – 5 кастр. – С. 7.

13. Шведко, В. В числе лидеров / В. Шведко // Полацкі веснік. – 2018. – 9 лістап. – С. 7.

14. Шуйская, О. В книжном царстве-государстве / О. Шуйская // Полацкі веснік. – 2015. – 15 верас. – С. 1.

 

СПАСЫЛКІ

 arrow Афіцыйная старонка дзіцячай бібліятэкі імя Л. М. Талстога ў ВК