Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бібліятэка Сафійскага сабора. Полацкі раён, г. Полацк

Бібліятэка існавала з сярэдзіны XI стагоддзя да 1579 года пры Полацкім Сафійскім саборы. У XII стагоддзі папаўненню яе фондаў садзейнічала асветніца Еўфрасіння Полацкая. У бібліятэцы зберагаліся рукапісныя кнігі пераважна рэлігійнага зместу, арыгінальныя помнікі, у тым ліку творы мясцовага паходжання (летапісы, «Жыціе Ефрасінні Полацкай»).

Бібліятэка была разрабавана ў час Лівонскай вайны 1558–1583 гг. 10 рукапісаў на царкоўна-славянскай мове з гэтай бібліятэкі захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве, у тым ліку «Зборнік» 1500-1501 гг., спіс Пскоўскага 1-га летапісу 1548 г. «Евангелле вучыцельнае» сярэдзіны XVI стагоддзя захоўваецца ў бібліятэцы Львоўскага ўніверсітэта.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Арлоў, У. Полацкія лабірынты / У. Арлоў // Навіны. – 1999. – 12 сак. – С. 6.

2. Асіноўскі, С. Лёс бібліятэкі Полацкага Сафійскага сабора / С. Асіноўскі // Архівы і справаводства. – 2012. – № 6. – С. 138–149.

3. Дзядзінкіна, С. Рукапісы не гараць? / С. Дзядзінкіна // Народная газета. – 2010. – 26 лют. – С. 1, 13.

4. Матульскі, Р. Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора / Р. Матульскі // Полымя. – 2011. – № 1. – С. 180–182.

5. Мотульский, Р. С. Зарождение и развитие на белорусских землях первых библиотек / Р. С. Мотульский // Из прошлого в будущее. Библиотеки Беларуси : в 2 ч. / Р. С. Мотульский. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2011. – Ч. 1 : ІХ–начало ХХ в. – С. 22–24.

6. Мотульский, Р. С. Становление и развитие библиотек Беларуси / Р. С. Мотульский // Веснік адукацыі. – 2009. – № 3. – С. 51–62.

7. Цыбуля, В. А. Бібліятэка Полацкага Сафійскага Сабора / В. А. Цыбуля // Культура Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 1 : А–Б. – С. 689.

8. Щапов, Я. Н. Библиотека Полоцкого Софийского собора и библиотека Академии Замойской / Я. Н. Щапов // Культурные связи народов Восточной Европы в ХVI в.: проблемы взаимодействия Польши, России, Украины, Белоруссии и Литвы в эпоху возрождения / под ред. Б. А. Рыбакова. – Москва : Наука, 1976. – С. 262–282.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Дзе Сафія плыве над зямлёю...: да 950-годдзя бібліятэкі Полацкага Сафійскага сабора