Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтральная раённая бібліятэка, ДУК. Докшыцкі раён, г. Докшыцы

У 1944 г. у Докшыцах была адкрыта хата-чытальня, якая ў канцы 1945 года перайменавана ў раённую бібліятэку. Першай загадчыцай Докшыцкай раённай бібліятэкі (хаты-чытальні) была М. С. Сяткоўская, а кнігі, у колькасці 9 экзэмпляраў, атрыманы з партыйнай бібліятэкі. Чытачоў было толькі 5 чалавек. Бібліятэка камплектавалася нерэгулярна і нераўнамерна. Але з кожным годам павялічваліся і кніжны фонд, і колькасць чытачоў, і кнігавыдача.

У 1978 г. усе бібліятэкі раёна былі аб'яднаны ў цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму. Раённая бібліятэка рэарганізавана ў цэнтральную раённую бібліятэку. На яе была ўскладзена задача па арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва раёна і рабоце ўсёй цэнтралізаванай сістэмы. Сёння ў цэнтральнай раённай бібліятэцы тры аддзелы: абслугоўвання і інфармацыі, бібліятэчнага маркетынгу, камплектавання і апрацоўкі кніжнага фонду. У жніўні 2003 г. адкрыты публічны цэнтр прававой інфармацыі. Адным з асноўных напрамкаў работы цэнтра – абслугоўванне насельніцтва пры дапамозе БД «Эталон».

Кніжны фонд бібліятэкі складае звыш 28,8 тыс. выданняў. Паслугамі бібліятэкі карыстаюцца звыш 2,6 тыс. чытачоў. За год ім выдаецца каля 54 тыс. дакументаў. Пры бібліятэцы працуюць клубы па інтарэсах «Дакшычанка» і «Сустрэча».

Больш падрабязную інфармацыю аб бібліятэчным абслугоўванні ў раёне можна знайсці на афіцыйным сайце Докшыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі 

Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы, вул. Ленінская, 14.

 

Докшыцкая цэнтральная раённая бібліятэка. Фотаздымак з сайта http://doklibrary.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Альшэўская, Т. Аб сучасным ідэале і гістарычным мінулым / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 4 сак. – С. 1.

2. Баравая, Л. Імі ганарыцца бібліятэка / Л. Баравая // Ленінская трыбуна (Докшыцы). – 1984. – 17 мая. – С. 3.

3. Берніковіч, Д. Юбілейныя радкі майстра слова / Д. Берніковіч // Витебские вести. – 2018. – 3 февр. – С. 12.

4. Бібліятэка – храм духоўнасці // Родныя вытокі (Докшыцы). – 1994. – 6 ліп. – С. 2.

5. Докшицкая центральная районная библиотека // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1.– С. 370.

6. Докшыцкая цэнтральная раённая бібліятэка // Культура : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – Т. 3 : Г–З. – С. 462.

7. Закалінская, А. Выстаўкі / А. Закалінская // Ленінская трыбуна (Докшыцы). – 1984. – 14 чэрв. – С. 3.

8. Закалінская, А. Усё пачынаецца з кахання / А. Закалінская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 23 лют. – С. 5.

9. Кавалеўская, М. Вечарына, знаёмства з чытачом / М. Кавалеўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 1995. – 1 лют. – С. 3.

10. Карапанава, І. Таццяны атрымалі падарункі / І. Карапанава // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 2 лют. – С. 5.

11. Лук'яненка, М. Пахне вясною тваё свята, Мама! / М. Лук'яненка // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2008. – 15 кастр. – С. 3.

12. Навіцкая, Н. Жыве між намі слова Крапівы / Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2016. – 23 крас. – С. 4.

13. Прэзентацыя дэбютнай кнігі // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 7 сак. – С. 6.

14. Стаднюк, Т. Святыні праваслаўя / Т. Стаднюк // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 21 сак. – С. 7.

15. Стадольнік, Т. «Срэбны радок Марыі Дзюбак» / Т. Стадольнік // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 30 крас. – С. 4.

16. Сташэвіч, Н. Паэзіі чароўныя радкі / Н. Сташэвіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 29 сак. – С. 4.

17. Чувахова, Т. З любоўю да людзей / Т. Чувахова // Родныя вытокi (Докшыцы). – 1986. – 3 крас. – С. 4

18. Чувахова, Т. Усё пачынаецца з кнігі / Т. Чувахова // Ленінская трыбуна (Докшыцы). – 1984. – 10 мая. – С. 3.

19. Чувахова, Т. Яе блакітная мара / Т. Чувахова // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2003.– 13 верас. – С. 1, 4.

20. Шаура, В. Шлях да прафесіі / В. Шаура // Ленінская трыбуна (Докшыцы). – 1984. – 18 лют. – С. 4.