Гарадская дзіцячая бібліятэка, г. Талачын. Талачынскі раён
- Подробности
- Створана 06.02.2020 08:40
- Адноўлена 06.02.2020 09:25
Дзіцячая бібліятэка была адкрыта ў 1952 годзе.
У 1952 годзе кніжны фонд склаў 1000 экзэмпляраў, у 2007 г. – 25000 экз., у 2019 г. – 20000 экз.
У 2018 годзе ў гарадской дзіцячай бібліятэцы налічвалася 1800 чытачоў, з іх 70 % – дзеці ва ўзросце да 15 гадоў.
Бібліятэкай загадвае А. В. Манькоўская.
Асноўныя напрамкі работы – прапаганда мастацкай літаратуры, арганізацыя мерапрыемстваў да памятных дат і юбілеяў пісьменнікаў. Асаблівая ўвага ўдзяляецца рабоце з сям'ёй. Праводзяцца гутаркі з бацькамі «Сямейны вернісаж», «Чытача гадуем у сям'і».
На базе бібліятэкі арганізавана некалькі гурткоў:
– гурток па пашыве мяккай цацкі «Майстрыха» (з 2007 года);
– драматычны гурток «Мельпамена»;
– лялечны тэатр «Куфэрак». У рэпертуары – казачныя прыгодніцкія гісторыі: «Дзяўчынка і ліса», «Як казкі пераблыталіся», «Непаслухмяная Даша», «Каша з сякеры», «Рэпка» і іншыя.
Адрас: Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. Талачын, вуліца Набярэжная, 13.
ЛІТАРАТУРА
1. Абрамовіч, С. Свята дзіцячай бібліятэкі / С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. – 2007. – 14 лістап. – С. 1.
2. Кузьмич, О. Лучшее – читателю / О. Кузьмич // Наша Талачыншчына. – 2012. – 15 верас. – С. 4.
3. Матиевский, Н. Лоцманы книжного моря / Н. Матиевский // Наша Талачыншчына. – 2002. – 24 крас. – С. 2.
4. Серада, А. «Пасябруйце са мной...» / А. Серада // Наша Талачыншчына. – 2019. – 3 крас. – С. 7.
5. Середа, Е. С юбилеем, книжкин дом! / Е. Середа // Наша Талачыншчына. – 2017. – 31 мая. – С. 7.
6. Ягорава, В. Цяпло, якое не ведае дэфіцыту / В. Ягорава // Культура. – 2007. – 15–21 снеж. – С. 10–11.
.