Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бібліятэка-філіял № 21 замежнай літаратуры. г. Віцебск

 

Бібліятэка замежнай літаратуры – сапраўдны «астравок» Дзікенса, Кіплінга і Драйзера. Гісторыя ўзнікнення бібліятэкі бярэ пачатак яшчэ ў 1995 годзе, калі муж і жонка Вольга і Тэа Райс, грамадзяне Амерыкі, перадалі ў дар гораду Віцебску частку сваёй асабістай бібліятэкі. Сама ж бібліятэка была адкрыта ў 1999 годзе.

У фонд бібліятэкі ўваходзіць энцыклапедычная, даведачная, галіновая і мастацкая літаратура на англійскай мове. Прадстаўлена як дзіцячая літаратура, так і творы класічных і сучасных аўтараў. Бібліятэка мае багатую калекцыю мультымедыйных дакументаў: энцыклапедыі, навучальныя моўныя курсы, краязнаўчыя выданні. Дзякуючы спецыяльнаму абсталяванню, у чытальнай зале бібліятэкі можна папрацаваць з рэсурсамі сеткі Інтэрнэт, электроннымі дакументамі і базамі дадзеных, а таксама паслухаць музыку ці аўдыякнігу, паглядзець мастацкія альбо дакументальныя фільмы на замежных мовах. Толькі карыстальнікі бібліятэкі маюць доступ да электроннай базы публічных бібліятэк ЗША.

На базе бібліятэкі дзейнічаюць: творчая лабараторыя, моўны клуб (удзельнікі вывучаюць англійскую, нямецкую, польскую, японскую, іспанскую і іншыя мовы), працуе партнёрская праграма «Усё пра ЗША», у рамках якой пасольствам ЗША у Рэспубліцы Беларусь былі значна папоўнены інфармацыйныя рэсурсы бібліятэкі і створаны калекцыі «Незвычайныя кнігі для дзяцей», «Мастацтва ЗША», «Даведайся пра Амерыку» і інш.

Фонд бібліятэкі налічвае больш за 7,5 тыс. выданняў.

Загадчык бібліятэкі – Жыгалава Вольга Уладзіміраўна.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, праспект Будаўнікоў, д. 10.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Грищенков, А. Учить язык – в библиотеку / А. Грищенков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2007. – 1 нояб. – С. 21.

2. Зараковская, Е. В библиотеку со знанием английского / Е. Зараковская // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 23 нояб. – С. 7.

3. Крупица, Н. «Иностранка» переехала на Юг / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 12 сент. – С. 4.

4. Кутынко, А. Растет американский уголок / А. Кутынко // Витебский курьер. – 2005. – 2 сент. – С. 3.

5. Партолина, Н. Американский уголок в витебской библиотеке / Н. Партолина // Витебский курьер. – 2005. – 22 февр. – С. 1.

6. Степанищева, В. «Американский уголок» в Витебске / В. Степанищева // Народнае слова (Віцебск). – 2005. – 19 лют. – С. 1.

7. Шпаковская, Г. Перспективный проект: Витебская библиотека иностранной литературы, единственная в Беларуси, работающая в таком статусе, справила новоселье / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2019. – 12 сент. – С. 21.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Библиотека иностранной литературы в Витебске отметила новоселье

arrow Афіцыйная старонка Бібліятэкі замежнай літаратуры ў Кантакце