Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Чортава барада, заказнік. Віцебскі раён

 

Заказнік «Чортава барада», батанічны, мясцовага значэння ў Віцебскім раёне (2 км на захад ад Віцебска на беразе р. Заходняя Дзвіна). Створаны ў 1980 для аховы каштоўных насаджэнняў і рэдкіх раслін.

Першапачаткова пад заказнік было адведзена 50 га. 3 часам (у 2002 г.) да яго былі далучаны блізкія палі і плошча стала налічваць 78,5 га. Незвычайную назву заказніку даў вялікі мыс, які меў крутыя, амаль адвесныя схілы і высока ўзвышаўся над наваколлем. На ўцёсе расла дуброва, сярод якой вылучаўся стары дуб-волат. Адпаведна паданню, пад ім дзялілі сваю здабычу разбойнікі. Гэта ўскосна сведчыць пра тое, што тут было капішча, дуб шанаваўся і лічыўся свяшчэнным.

Рэльеф тэрыторыі заказніка ўзгорысты. Тут растуць векавыя дрэвы дубу звычайнага, хвоя, елка, ясень і інш., рэдкія расліны: пералеска (пячоначніца) высакародная, першацвет веснавы, званочак персікалісты. Тэрыторыя заказніка перспектыўная для стварэння ландшафтнага парку.

 

Віцебскі раён, заказнік «Чортава барада». Фотаздымак з сайта http://evitebsk.comВіцебскі раён, заказнік «Чортава барада». Фотаздымак з сайта http://evitebsk.comВіцебскі раён, заказнік «Чортава барада». Фотаздымак з сайта http://evitebsk.com

 

ЛІТАРАТУРА

1. Голесник, С. Вопрос с бородой /С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2010. – 21 мая. – С. 6.

2. Кавалеўскі, С. Круты паварот ля "Чортавай барады" / С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2014. – 14 авг. – С. 23.

3. Мержвинский, Л. М. Биологический заказник местного значения "Чертова борода" [в Витебском районе] // Охраняемые природные территории и объекты Белорусского Поозерья: современное состояние, перспективы развития : материалы III Международной научной конференции, 16–17 декабря 2009 г. / Витебский государственный университет имени П. М. Машерова, Витебский областной комитет природных ресурсов и охраны окружающей среды ; редкол.: А. М. Дорофеев (отв. ред.) [и др.]. – Витебск, 2009. – С. 147–148.

4. «Чортава барада» // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 47.

5. Чортава барада // Памяць : Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 725.

6. Чортава барада // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСавЭн імя П. Броўкі, 1986. – Т. 5. – С. 345.