Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дом рамёстваў, ДУК. Расонскі раён, г. п. Расоны

 

Сучасная назва Расонскі раённы Дом рамёстваў
Тып дзяржаўная ўстанова культуры
Дата заснавання 01.05.2005
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Расонскі раён, г. п. Расоны

 

Дом рамёстваў у г. п. Расоны быў адкрыты 1 мая 2005 года. Агульная плошча – 32 м2.

Асноўныя напрамкі дзейнасці – саломапляценне, аплікацыя саломкай, вышыўка, лапікавае шыццё, габелен.

У раённым Доме рамёстваў працуюць 6 гурткоў, у якіх займаюцца 54 навучэнцы розных узростаў ад 6 да 13 гадоў.

З 2006 года дзейнічае філіял па вышыўцы і вязанні ў аг. Краснаполле, з 2007 года – у аг. Клясціцы.

Пры Доме рамёстваў створаны этнаграфічны музей, у якім сабраны старадаўнія прадметы быту, ткацкі станок, адзенне, ручнікі і разнастайнае бытавое абсталяванне для таго, каб мець уяўленне пра народна-рамесную дзейнасць на Расоншчыне.

Дом рамёстваў штогод праводзіць выніковую выставу дзіцячай творчасці навучэнцаў, на якой прадстаўлены лепшыя творчыя работы.

Майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – удзельнікі і дыпламанты міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску», свята-пленэра саломапляцення «Віцебскія дажынкі» ў Сянно (2007), удзельнікі выставак «Горад майстроў» у Полацку і Наваполацку.

У рамках фестывалю сельскага турызму «Заборскі фэст» Дом рамёстваў арганізуе выстаўку-продаж сувеніраў.

Работнікі Дома раместваў пастаянна ўдасканальваюць сваё прафесійнае майстэрства.

Расонскі Дом рамёстваў мае шэраг узнагарод і дыпломаў. За высокае творчае майстэрства і актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах у III Міжнародным экалагічным фестывалі калектыву аб'яўлена Падзяка.

У г. Сянно на рэгіянальным пленэры па саломапляценні Н. А. Радзько і В. Л. Сарокіна занялі прызавыя месцы.

Пры Доме рамёстваў функцыянуе салон-крама «Спадчына», дзе рэалізуюць свае сувеніры майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

З нагоды актыўнага развіцця турызму на Расоншчыне Дом рамёстваў праводзіць для турыстаў майстар-класы, экскурсіі па музеі і майстэрнях.

Дырэктар – Смаргунова Вольга Леанідаўна. Лаўрэат абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2019». Пераможца абласных выстаў-конкурсаў «Сонцазварот», «Карнавал масак», абласнога праекта «Дажыначны сноп». Член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці (2019).

 

 

Расонскі раённы Дом рамёстваў. Фотаздымак з сайта https://tomkad.livejournal.com/3Майстры Расонскага раённага Дома рамёстваў. Фотаздымак з сайта http://vitvesti.byКіраўнік Расонскага раённага Дома рамёстваў Вольга Леанідаўна Смаргунова. Фотаздымак з сайта http://www.rossonka.byВыраб з саломкі майстра В. Л. Смаргуновай. Фотаздымак з сайта https://www.livemaster.ruВыраб з саломкі майстра В. Л. Смаргуновай. Фотаздымак з сайта https://www.livemaster.ruВыраб з саломкі майстра В. Л. Смаргуновай. Фотаздымак з сайта https://www.livemaster.ruВыраб з саломкі майстра В. Л. Смаргуновай. Фотаздымак з сайта https://www.livemaster.ru

ЛІТАРАТУРА

1. Лапаціна, Т. Спляла ўзор «Чароўная нітка» / Т. Лапаціна // Голас Расоншчыны. – 2009. – 16 кастр. – С. 4.

2. Лапаціна, Т. Цяпло фантазіі майстра / Т. Лапаціна // Голас Расоншчыны. – 2009. – 3 сак. – С. 1.

3. Лопатина, Т. Ольга Сморгунова: «Женщине необходимо быть любимой» / Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2016. – 5 сак. – С. 8.

4. Пастернак, Т. Всем к лицу соломенные шляпки / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2017. – 18 апр. – С. 8.

5. Пастернак, Т. В Себеж со своими ремеслами / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2019. – 2 марта. – С. 10.

6. Пастернак, Т. На базар со своим товаром / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2019. – 5 июля. – С. 22.

7. Россонский районный Дом ремёсел // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 417.

8. Сергей Щемелёв: «Мои работы для меня бесценны» / подгот. Н. Матулевская // Голас Расоншчыны. – 2014. – 22 лістап. – С. 6.

9. Шпаковская, Г. У Трофимовны все в ажуре / Г. Шпаковская // Народнае слова. –2000. – 27 студз. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Афіцыйны сайт Расонскага райвыканкама

arrow Лучшая женщина... Ольга Сморгунова стала лауреатом конкурса стала «Женщина года-2019»

arrow Ремесленники из Россон везут на «Славянский базар» деревянные ложки, соломенные шляпы, колокольчики