Студыя эстрадных спеваў «Крэатыў». Аршанскі раён, г. Орша
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 13.11.2018 10:32
«Крэатыў» азначае «творчасць», «стварэнне», гэтая назва лепей усяго характарызуе калектыу, яго удзельнiкау і канешне яго кірауніка – Алену Валер'еўну Дземух.
Алена Валер'еўна Дземух, улюбленая ў сваю справу, усе сілы, талент і творчую энергію аддае калектыву народнай студыі эстрадных спеваў «Крэатыў», якой кіруе з 2000 года. Дзякуючы яе прафесiйным здольнасцям і творчаму майстэрству студыі «Крэатыў» за творчае развіцце нацыянальных культурных традыцый і актыўную канцэртную дзейнасць у 2005 годдзе было прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».
Iмя калектыва дауно знаёма не толькi аршанскiм слухачам. Галасы удзельнiкаў студыi не раз гучалi на сцэнiчных пляцоуках горада і вобласцi, менавiта яны з'яуляюцца «голасам» аршанскага радыё «Скiф», пазыўныя для якога распрацавала акампанiятар, кампазiтар, аранжыроўшчык студыi Марыя Марачава, а выканауцамi iх сталi удзельнiкi калектыву і кiраунiк студыi Алена Дземух.
Песенны рэпертуар студыi вельмi разнастайны: ад беларускiх фальклорных мелодый да сучасных, у тым лiку і аўтарскiх кампазiцый. Кожны твор, нават шлягеры мiнулых гадоў, калектыў трактуе па-сучаснаму, у арыгiнальнай апрацоуцы, кожны гучыць запамiнальна, эмацыянальна, а галоунае, «крэатыуна».
«Крэатыў» сёння – гэта 30 удзельнiкау ад 8 да 35 лет. Падрыхтоучая группа «Вечны рухавiк» – дзецi ад 8 да 12 год; вакальны праект «Teenager» – падлеткi ад 13 да 15 год; вакальны гурт «Ляночак» 16–18 год, вакальны гурт «CREATIVE» – ад 19 да 35 год. Амаль усе удзельнiкi калектыву арганiчна гучаць у шматлiкiх масавых вакальных праектах, і адначасова з'яуляюцца яскравымi iндывiдуальнымi выканаўцамi.
Заняткi ў студыi складаюцца з цэлага комплексу разнастайных дысцыплiн: iндывiдуальных занятках па вакалу, сцэнiчнай рэчы, сцэнiчнага руху, акцёрскага майстэрства, вакальнага ансамблю. Студыйцы прымаюць актыуны удзел у распрацоуцы сцэнiчных вобразау, з'яуляюцца вядучымi сольных канцэртных праграм калектыву. Усё гэта дазваляе iм развiвацца ў розных творчых напрамках.
Кожны год студыя «Крэатыў» – пастаянны ўдзельнiк усiх святочных гарадскiх мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Горада, Дню Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь, Дню аховы дзяцей, гарадскiх урачыстых мерапрыемств, прысвечаных святочным датам. Студыя з'яуляецца пераможцам гарадскiх, абласных, мiжнародных фестываляў і конкурсаў.
За актыўны ўдзел у мерапрыемствах Рэспублiканскага фестывалю-кiрмашу працаунiкоў вёскi «Дажынкi–2008» студыя ўзнагароджана Дыпломам аргкамiтэта фестывалю.
Сумесна з вядучымі радыё «Скiф», студыяй эстраднага танца «ШЭП» і пры падтрымцы аддзела моладзi горада Оршы адбыуся выпускны сольны канцэрт студыi эстрадных спевау «Крэатыу»: «Моладзь – у падарунак любiмаму гораду». На працягу 2 гадзiн на плошчы горада гучалi шлягеры, аутарскiя творы і новыя кампазiцыi, створаныя ўдзельнiкамi студыi.
Студыя «Крэатыу» – гэта сапраўдная творчая майстэрня для пачынаючых «зорачак». Многiя выпускнiкi студыi звязалi сваё жыццё з творчай прафесiяй.
Нельга ўявiць сябе будучыню «Крэатыва» без удзелу і перамог у новых конкурсах, фестывалях і без пошука новых талентаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Адаменко, В. «Креатив» – значит творчество / В. Адаменко // Трыбуна тэкстыльшчыка (Орша). – 2005. – 12 кастр. – С. 4.
2. Демух, Е. В. Женщина, которая поёт... // Аршанская газета. – 2007. – 25 кастр. – С. 3.
3. Марачёва, В. Приключения «Креатива» в Калининграде / В. Марачёва // Телеком-экспресс (Орша). – 2008. – 10 апр. – С. 31.
4. Семашко, М. Оршанцы покорили «Высоту» / М. Семашко // Аршанская газета. – 2017. – 11 сак. – С. 4.
5. Хомченко, А. Поколение CREATIV / А. Хомченко // Телеком-экспресс (Орша). – 2012. – 12 июля. – С. 22.
6. Шкрабо, Е. Креатив = Творчество / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 25 апр. – С. 3