Гурт фальклорны «Варган». Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 01.07.2019 12:23
- Адноўлена 01.07.2019 16:46
Фальклорны гурт «Варган» існуе на базе гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта з 2011 года.
Аснову рэпертуару складаюць беларускія традыцыйныя песні розных гісторыка-культурных рэгіёнаў Беларусі, але асаблівае месца займае спеўны матэрыял з Беларускага Падзвіння, запісаны падчас этнаграфічных экспедыцый.
Гурт прымае актыўны ўдзел у культурных мерапрыемствах рэгіёна і рэспублікі, годна прэзентуе свой родны горад і ўсю Беларусь на фестывалях па-за межамі краіны.
Стваральнікам і кіраўніком гурта з'яўляецца дацэнт ПДУ Вольга Емяльянчык.
ЛІТАРАТУРА
1. Бальшакова, А. На сцэне – «Варган» / А. Бальшакова // Полацкі веснік. – 2018. – 19 кастр. – С. 7.
2. Весялуха, М. «Не ўцякай, бабулечка, а я ж твой дзядулечка...» / М. Весялуха // Літаратура і мастацтва. – 2018. – 19 кастр. – С. 15.
3. Гоман, В. «Зялён явар, дуброва»: музыка Полаччыны ад палачан / В. Гоман // Звязда. – 2018. – 16 кастр. – С. 8.
4. Ізергіна, А. Старажытны ланцужок / А. Ізергіна ; гутарыў Я. Мікалаеў // Лепельскі край. – 2015. – 1 верас. – С. 2.
5. Малашэня, Л. Партал у гукавую стыхію / Л. Малашэня // Витебские вести. – 2018. – 20 окт. – С. 9.
6. Радзько, Н. Дэбютны альбом «Варгана» / Н. Радзько // Новополоцк сегодня. – 2018. – 9 окт. – С. 4.
7. Смоткіна, Т. «Зялён явар, дуброва. Музыка. Поллаччына» / Т. Смоткіна // Наша слова. – 2018. – 10 кастр. – С. 5.