Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Прыдзвінне, заказнік. Віцебскі раён

 

Заказнік «Прыдзвінне», батанічны, мясцовага значэння ў Віцебскім раёне (15 км ад Віцебска). Створаны ў 1985 г. для аховы каштоўных насаджэнняў (пойменная дубрава) і рэдкіх раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

Заказнік складаецца з дзвюх частак. Адна – пойма ракі Шэвінкі ад выпадзення з возера Шэвінскае да ўпадзення ў Дзвіну, дзе растуць дубы, што ўзяты пад ахову. Другая частка – гэта прылягаючы да поймы ракі лес.

3 ахоўваемых відаў тут вырастаюць боцікі шарсцістагубыя, асака Дэвела, ятрышнік шлеманосны і мужчынскі, пярэсна еўрапейская, познацвет асенні, тайнік яйкападобны, асака павіслая, шалфей лугавы. Сустракаецца касач сібірскі, фіялка персікалістая, шпажнік чарапіцавы, пальчатакарэннік балтыйскі і мясачырвоны, першацвет высокі, венерын чаравік сапраўдны. На тэрыторыі заказніка рэгулярна гняздуюцца рэдкія віды птушак: пустальга, малы пагоніч, дамавы і махнаногі сыч, зімародак звычайны.

Цікавыя і вартыя аховы ўчасткі расліннасці і аб'екты, якія, на жаль, не ўваходзяць у склад заказніка, сустракаюцца паблізу ад вёсак Шэвіна, Дарагакупава, Лётцы, Малыя Лётцы, Старое Сяло (напрыклад, валун і вялікі клён каля в. Дарагакупава).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Жуков, Л. П. Беспозвоночные верхового болота Придвинского ботанического заказника [Витебского района] / Л. П. Жуков // III Машеровские чтения / Витебский государственный университет имени П. М. Машерова ; редкол.: А. Л. Гладков (гл. ред.) [и др.]. – Витебск, 2009. – С. 66–67.

2. Дединкина, С. В пойме Шевинки /С. В. Дединкина // Нар.слова. – 2003. – 17 чэрв. – С. 5.

3. Куксо, А. Уникальный уголок / А. Куксо // Народнае слова. – 2003. – 17 чэрв. – С. 5.

4. «Прыдзвінне» // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 46–47.

5. Прыдзвінне // Памяць : Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 725.