Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Крывое, заказнік гідралагічны. Ушацкі раён

Катэгорыя рэспубліканскі заказнік 
Тып гідралагічны
Раён Ушацкі
Год утварэння/пераўтварэння 1979 / 2007
Нумар і дата пастановы аб утварэнні/пераўтварэнні Пастанова Савета Міністраў БССР ад 16.08.1979 № 252 / Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2007 № 1833


Крывое – гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння ва Ушацкім раёне. Заснаваны ў 1979 годзе як азёрны (плошча 1100 га), з 2007 года – гідралагічны (плошча 1064 га), у мэтах захавання ў натуральным стане возера Крывое, раслін і жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Знаходзіцца на сутыку Ушацкага, Бешанковіцкага і Лепельскага раёнаў. У заказніку дамінуюць узгорыста-марэнна-азёрныя ландшафты.

Гідралагічная сетка ўключае воз. Крывое, прытокі з азёр Жэнна, Усая, Сосенка, Паўазер'е, навакольныя балоты і малыя азёры.

Ландшафты заказніка вызначаюцца асаблівай маляўнічасцю. Саснова-яловыя і бярозава-асінавыя лясы, што растуць па схілах, месцамі падыходзяць да самай вады. Возера Крывое незвычайна чыстае і празрыстае. На тэрыторыі заказніка растуць больш за 40 відаў дрэў і хмызнякоў і 490 відаў травяністых раслін. Сярод іх: хвоя, елка, дуб, ясень, бяроза, асіна, вольха чорная і шэрая, вярба дрэвападобная. З ліку рэдкіх і знікаючых відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, сустракаюцца: палушнік азёрны, вастралодачнік валасісты, тайнік яйцападобны, шпажнік чарапіцавы і інш. Жывуць рэдкія і знікаючыя віды жывёл: вялікі бугай, каршачок, звычайны зімародак і інш. Заказнік – аб'ект экалагічнага турызму.

 

Гідралагічны заказнік Крывое. Ушацкі раён. Фотаздымак з сайта http://planetabelarus.by

ЛІТАРАТУРА

1. Кривое // Заповедные территории Беларуси / сост. П. И. Лобанок. – Минск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – С. 192–197.

2. Кривое // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 268.

3. Кривое // Туристские регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 153.

4. Лобанок, П. И. Кривое / П. И. Лобанок // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 5–6.

5. Лобанок, П. И. Кривое / П. И. Лобанок // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 296.

6. Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : информационный сборник / сост.: Г. Горланов [и др.]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – 54 с.

7. Федотов, В. Озёрный заказник «Кривое» / В. Федотов // Родная прырода. – 2005. – № 1. – С. 14.