Споры, заказнік гідралагічны рэспубліканскага значэння . Пастаўскі раён
- Подробности
- Створана 08.11.2018 09:30
- Адноўлена 31.03.2020 09:22
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 кастрычніка 2015 года аб'яўлены рэспубліканскі гідралагічны заказнік «Споры». Ён размяшчаецца на плошчы 1170,59 га і часткова ўключае тэрыторыю існуючага геалагічнага помніка прыроды мясцовага значэння «Спорыцкая ледніковая лагчына».
Заказнік створаны для захавання ў натуральным стане ўнікальнага прыроднага ландшафтна-азёрнага комплексу, дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія ўключаны ў Чырвоную кнігу, а таксама месцаў іх росту і знаходжання.
У ходзе навуковых даследаванняў на яго тэрыторыі выяўлена:
16 тыпаў біятопаў на плошчы 485,6 га (41,2 % тэрыторыі заказніка), якія маюць найбольш высокую экалагічную каштоўнасць і служаць рэзерватам для дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь;
1 від дзікарослай расліны, уключанай у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (баранец звычайны);
6 відаў дзікіх жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (чорны бусел, скапа, шызая чайка, драч, беласпінны дзяцел, вялікі бугай).
ЛІТАРАТУРА
1. Пивень, Е. Эти территории особо охраняемые / Е. Пивень // Пастаўскі край. – 2017. – 7 чэрв. – С. 6.
СПАСЫЛКІ
1. В Поставском районе создали новый гидрозаказник
3. На Витебщине появился новый республиканский гидрологический заказник «Споры»