Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Швакшты, заказнік гідралагічны рэспубліканскі. Пастаўскі раён

Утвораны 25 верасня 1996 года. Плошча 5603 га. Ахоўваемая тэрыторыя ўлічвае межы вадазбору ракі Страча і экалагічна гарманіруе з цэнтрам аховы ландшафтнага запаведніка Блакітныя азёры. Цэнтрам заказніка з’яўляецца возера Малыя Швакшты, якое разам з возерам Вялікія Швакшты ўтварае адзіную гідралагічную сістэму, што аб’ядноўвае вадаёмы, вадатокі, балотны масіў «Пурвіны». Буйныя масівы забалочаных і сухіх лясоў займаюць больш 60 % тэрыторыі. Хвойнікі займаюць болей 50 %, ельнікі – каля 20 % тэрыторыі пакрытых лесам зямель.Рэльеф заказніка ў асноўным нізінны.

Утвораны 25 верасня 1996 года. Плошча 5603 га. Ахоўваемая тэрыторыя ўлічвае межы вадазбору ракі Страча і экалагічна гарманіруе з цэнтрам аховы ландшафтнага запаведніка Блакітныя азёры. Цэнтрам заказніка з'яўляецца возера Малыя Швакшты, якое разам з возерам Вялікія Швакшты ўтварае адзіную гідралагічную сістэму, што аб'ядноўвае вадаёмы, вадатокі, балотны масіў «Пурвіны». Буйныя масівы забалочаных і сухіх лясоў займаюць больш 60 % тэрыторыі. Хвойнікі займаюць болей 50 %, ельнікі – каля 20 % тэрыторыі пакрытых лесам зямель. Рэльеф заказніка ў асноўным нізінны.

Пад ахову ўзяты комплекс папуляцый такіх рэдкіх і знікаючых відаў вышэйшых сасудзістых раслін, як тайнік сэрца- і яйцападобны, ладзян трохнадрэзаны, ятрышнік дрэмлік, пустапялёснік зялёны, марошка прыземістая, бяроза карлікавая, прымула вясенняя.

На тэрыторыі заказніка выяўлена знаходжанне 130 відаў наземных пазваночных, што складае 41,2 % жывёл гэтай групы ў фауне Беларусі. Іх асновы складаюць 4 віды лягушак, па 2 віды трытонаў і жаб, часночніца, 2 віды яшчарак, вераценніца, гадзюка, вуж. Гняздзіцца не менш 10 відаў птушак (малая чайка, гогаль, бугай вялікі, журавель шэры, кулон, балотная сава, лебедзь-шыпун, рэмез, цвыркун салаўіны, пустальга), якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Вядомы выпадкі з'яўлення арлана белахвостага.

 

Рэспубліканскі гідралагічны заказнік Швакшты. Пастаўскі раён. Фотаздымак з сайта https://www.itourist.byРэспубліканскі гідралагічны заказнік Швакшты. Пастаўскі раён. Фотаздымак з сайта https://www.itourist.byРэспубліканскі гідралагічны заказнік Швакшты. Пастаўскі раён. Фотаздымак з сайта https://www.itourist.by

ЛІТАРАТУРА

1. Ахова вод // Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна : геаграфічнае даследаванне / І. Пракаповіч. – Мінск : Кнігазбор, 2007. – С. 101–106.

2. Заказнікі // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 27–28.

3. Лобанок, П. І. Швакшты / П. І. Лобанок // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 607.

4. Магільніцкі, У. Заказнікі Пастаўшчыны / У. Магільніцкі // Пастаўскі край. – 1997. – 24 мая. – С. 2 ; 7 чэрв. – С. 2 ; 18 чэрв. – С. 2.

5. Швакшты // Заповедные территории Беларуси / сост. П. И. Лобанок. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 408–409.

6. Швакшты // 50 уникальных заповедных территорий Беларуси [Изоматериал] = 50 unique reserved natural territories of Belarus / Н. А. Юргенсон [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі. – С. 364–369

7. Швакшты // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 8.

8. Швакшты // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. І. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 615.

9. Швакшты // Туристические регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 202.