Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дражбітка – Свіна, заказнік. Полацкі раён

Катэгорыя Рэспубліканскі заказнік 
Тып водна-балотны
Раён Полацкі
Год утварэння/пераўтварэння  2015
Нумар і дата пастановы аб утварэнні/пераўтварэнні Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2015 г. № 71

 

Рэспубліканскі водна-балотны заказнік «Дражбітка – Свіна» размешчаны на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Заказнік утвораны ў 2015 г. на плошчы 6727 га. На поўдні да ўгоддзя прымыкае рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Казьянскі», які мае статус ТВП.

Тэрыторыя заказніка «Дражбітка – Свіна» прадстаўляе сабой адзіны леса-балотны масіў, у якім сустракаюцца ўсе асноўныя тыпы прыродных супольніцтваў, характэрных для Беларускага Паазер'я. У арніталагічных адносінах яна ўяўляе каштоўнасць як натуральны рэзерват рэдкіх відаў, занесеных у Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь і маючых міжнародны ахоўны статус.

Рэльеф тэрыторыі заказніка мазаічны з мацерыковымі дзюнамі, камамі, озавымі градамі і шматлікімі азёрамі, звязанымі між сабой вялікай колькасцю рэк, ручаёў і пратокаў. Найбольш буйныя дзюны (вышынёй да 10–15 м) працягнуліся паласой уздоўж паўночнай, паўночна-заходняй, паўднёва-заходняй і паўднёвай межаў заказніка. Па структуры расліннага покрыву тэрыторыя з'яўляецца пераважна лясной. Пераважаюць сасновыя, яловыя і дробналістыя (асінавыя, чорнаальховыя, шэраальховыя, барадаўчатабярозавыя і пушыстабярозавыя) лясы.

Галоўны водны аб'ект заказніка – р. Дражбітка (левы прыток р. Сосніца басейна Заходняй Дзвіны), якая перасякае ўсю яго тэрыторыю, выцякае з возера Арлея і працякае праз азёры Болныра і Дрогава. Усяго на тэрыторыі заказніка 14 азёр, самыя буйныя з іх – Болныра, Жэльцы, Арлея і Дрогава.

Самае буйное возера ўгоддзя – Болныра (плошча 2,6 км2). Яго берагі нізінныя, сільна забалочаныя. На ўсходзе на возера прымыкае вялікі балотны верхавы масіў. Шырыня паласы надводнай расліннасці ўздоўж берагоў возера дасягае 150 м. На паўночным захадзе злучана ручаём з возерам Жэльцы, на ўсходзе – каналам з р. Свіна. Пабудова гэтага канала ў канцы 1980-х гадоў прывяла да значнага зніжэння як узроўню самога возера, так і ўзроўню грунтовых вод на суседніх тэрыторыях.

Лясы пакрываюць 73 % тэрыторыі заказніка. Дзякуючы перавазе адмоўных формаў рэльефу сярод іх дамінуюць балотныя хвойныя (пераважна сасновыя) і ліставыя (пераважна пушыстабярозавыя і чорнаальховыя) лясы. Адкрытыя балоты займаюць 8 % тэрыторыі заказніка і прадстаўлены ўсімі трыма тыпамі. Яны гразкія, большую частку года залітыя вадой, цяжкапраходныя. Пераважаюць пераходны і нізінны тыпы балот, якія ў асноўным і вызначаюць гідралагічны рэжым угоддзя. З прыродаахоўнага пункту гледжання найбольшы інтарэс выклікае масіў нізінных балот, які цягнецца ўздоўж рэчышча ракі Дражбітка. Практычна ўсе балоты такога тыпу ў рэгіёне былі асушаны ў сярэдзіне ХХ ст. Тут пераважаюць адкрытыя асаковыя і маннікавыя асацыяцыі.

Флора ўгоддзя з'яўляецца тыповай для поўначы Беларусі. У яе складзе зарэгістравана 499 відаў сасудзістых раслін, у тым ліку 7 відаў уключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Флора заказніка багата гаспадарча-каштоўнымі відамі раслін: лекавымі, ягаднікамі, дэкаратыўнымі.

У межах заказніка адзначана пражыванне 189 відаў пазваночных жывёл, у тым ліку 21 –рыб, 6 – земнаводных, 5– паўзуноў, 138 – птушак, не менш 19 – млекакормячых. У складзе фаўны налічваецца 27 відаў жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, у тым ліку 24 – птушак, 3 – млекакормячых. Заказнік з'яўляецца месцам пражывання дубальта – віду птушак, які знаходзіцца пад пагрозай глабальнага знішчэння. Акрамя таго, тэрыторыя заказніка іграе важную ролю ў падтрымцы нацыянальнай папуляцыі чорнага бусла.

На сучасным этапе асноўнай формай выкарыстання тэрыторыі заказніка з'яўляецца вядзенне лясной гаспадаркі. У сувязі з тым, што мясцовасць моцна забалочана, а дарожная сетка амаль адсутнічае, высечка лесу тут вядзецца толькі на сухіх узвышшах. Лясы і балоты ўгоддзя выкарыстоўваюцца для палявання, а шматлікія азёры – для прамысловага і аматарскага рыбалоўства. Мясцовае насельніцтва збірае тут грыбы і ягады, лекавыя расліны.

Спалучэнне адкрытых прастораў, ліставых і хвойных маладнякоў, балот рознага тыпу і цяжкадаступных град па балотах вызначае багаты фаўністычны склад гэтай тэрыторыі. З капытных тут найбольш шматлікія казуля, звычайныя лось і дзік. Берагі рэк і меліяратыўных каналаў насяляюць норка амерыканская і выдра. У пойменных угоддзях сустракаецца янотападобны сабака, радзей барсук. Багатая харчовая база стварае спрыяльныя ўмовы для ваўка, зрэдку сустракаецца рысь. У рэках і азёрах водзіцца бабёр рачны. Гэтае ўгоддзе з'яўляецца адной з нямногіх ахоўных тэрыторый, дзе пастаянна жыве буры мядзведзь. Усё гэта характарызуе тэрыторыю яшчэ і як важны натуральны рэзерват рэдкіх і гаспадарча-каштоўных млекакормячых Беларусі.

 

 

Рэспубліканскі гідралагічны заказнік «Дражбітка – Свіна». Полацкі раён. Фотаздымак з сайта http://vitebskbiker.infoРэспубліканскі гідралагічны заказнік «Дражбітка – Свіна». Полацкі раён. Фотаздымак з сайта https://wildlife.by Рэспубліканскі гідралагічны заказнік «Дражбітка – Свіна». Полацкі раён. Фотаздымак з сайта http://iba.ptushki.org Цецерукі. Рэспубліканскі гідралагічны заказнік «Дражбітка – Свіна». Полацкі раён. Фотаздымак з сайта http://zapovednytur.byПадвей стройны. Рэспубліканскі гідралагічны заказнік «Дражбітка – Свіна». Полацкі раён. Фотаздымак з сайта http://zapovednytur.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дражбітка–Свіна / У. В. Іваноўскі [і інш.] // Скарбы прыроды Беларусі [Выяўленчы матэрыял] = Treasures of Belarusian nature : тэрыторыі, якія маюць міжнароднае значэнне для захавання біялагічнай разнастайнасці / аўт. тэксту і фота: А. В. Казулін [і інш.] ; уклад.: А. В. Казулін [і інш.] ; пер. на англ. мову А. Ф. Агеенка ; пер. на бел. мову Т. І. Улевіч. – 2-е выд., перапрац, дап. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 168–171.

2. Дрожбитка–Свина // 50 уникальных заповедных территорий Беларуси [Изоматериал] = 50 unique reserved natural territories of Belarus / Н. А. Юргенсон [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2017. – С. 124–129.

3. Соломянко, Н. В. Живая природа родного края / Н. В. Соломянко // Полацкі веснік. – 2018. – 2 лют. – С. 6.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Дрожбитка-Свина