Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лонна, заказнік. Полацкі раён

Катэгорыя Рэспубліканскі заказнік 
Тып біялагічны
Раён Полацкі
Год утварэння/пераўтварэння  1979
Нумар і дата пастановы аб утварэнні/пераўтварэнні   Пастанова Савета Міністраў БССР ад 16 жніўня 1979 г. № 252 / Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 г. № 1833


Рэспубліканскі біялагічны заказнік «Лонна» размешчаны на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Заказнік-журавіннік створаны ў 1979 годзе для захавання і рацыянальнага выкарыстання каштоўных лесабалотных экалагічных сістэм, месцаў росту журавін на балотным масіве «Лонніца», жывёл і раслін, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Плошча заказніка 443,07 га.

Тэрыторыя заказніка прадстаўлена плоскабугрыстымі і хвалістымі азёрна-ледавіковымі ландшафтамі з саснякамі, бярэзнікамі і балотамі. Балотны масіў размешчаны на тарфяным радовішчы Лонніца. У цэнтральнай частцы заказніка знаходзіцца возера Лонна. Лясы займаюць каля 80 % агульнай плошчы ўгоддзяў. Глебы тарфяна-балотныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя. У складзе балотнай расліннасці пераважаюць хваёва-кустарнічкава-сфагнавыя асацыяцыі з пашырэннем журавін. Флору заказніка прадстаўляюць больш за 180 відаў сасудзістых раслін. З рэдкіх відаў тут расце марошка прысадзістая і журавіны дробнаплодныя. Расце шмат гаспадарча-каштоўных раслін: журавіны, брусніцы, ажына, чарніцы, маліны. На мінеральных участках растуць хвоя, бяроза, вольха, елка.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Лонна // Ахоўныя прыродныя тэрыторыі і помнікі прыроды Беларусі / рэд.-склад.: В. К. Мазоўка, Н. М. Сямашка. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 74.

2. Лонно // Заповедные территории Беларуси / сост. П. И. Лобанок. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 212–213.

3. Лонна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 9 : Кулібін–Малаіта. – С. 344.

4. Лонна // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 6.

5. Лобанок, П. И. Лонно / П. И. Лобанок // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [і інш.] – Мінск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 543.

6. Эколого-биологические особенности морошки приземистой в клюквенном заказнике «Лонно» / В. Е. Волчков [и др.] // Охраняемые природные территории и объекты Белорусского Поозерья: современное состояние, перспективы развития : тезисы докладов Международной научно-практической конференции. Витебск, 25–27 ноября 1997 г. / гл. ред. А. М. Дорофеев. – Витебск : ВГУ, 1997. – С. 59–61.