Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сялява, заказнік. Чашніцкі раён

Катэгорыя Рэспубліканскі заказнік 
Тып ландшафтны
Раён Чашніцкі
Год утварэння/пераўтварэння  1993/2014
Нумар і дата пастановы аб утварэнні/пераўтварэнні Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 1993 г. № 89

 

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Сялява» створаны ў 1993 годзе на тэрыторыі Крупскага раёна Мінскай вобласці і Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці ў мэтах захавання ў натуральным стане прыроднага ландшафтна-азёрнага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. Плошча заказніка складае 19365 га.

Галоўны аб'ект аховы заказніка – возера Сялява, адно з найпрыгажэйшых азёр Беларускага Паазер'я. Прыродны комплекс возера і тэрыторыя вакол яго вылучаюцца маляўнічым спалучэннем прыбрэжных схілаў і акваторыі возера з разнастайнасцю мысаў, астравоў, заліваў.

Возера праточнае: на поўдні ў яго ўпадае р. Высокая, на ўсходзе – р. Ракітаўка, на паўднёвым захадзе Сялява пратокай злучаецца з возерам Худавец, на захадзе і поўначы ўпадаюць 3 ручаі. З возера выцякае р. Югна і ўпадае ў возера Абіда. Плошча возера Сялява складае болей 1,8 км2, даўжыня возера 13 км, сярэдняя шырыня 1,2 км, максімальная глыбіня 17,6 м. Азёрная катлавіна падзяляецца на дзве часткі – цэнтральную (вузкую і глыбакаводную) і паўночную (шырокую). Берагавая лінія моцна зрэзана, багата малымі і вялікімі паўастравамі і мысамі, якія ствараюць вялікую колькасць схаваных, але глыбокіх заліваў. Вада ў возеры вельмі празрачная. Дно возера да глыбіні 4–6 м, а месцамі да 10 м пясчанае, ніжэй – выслана сапрапелем. На возеры знаходзяцца тры востравы, найбуйнейшы з якіх – Выспа (105 га). Усходняя частка вострава пакрыта лесам, заходняя частка нізінная, забалочаная.

Вакол возера маляўнічыя схілы, якія складзены марэннымі суглінкамі і пяскамі. На поўдні схілы стромкія (вышынёй 6–8 м), на поўначы яны паніжаюцца да 3–5 м, паката спускаюцца да вады і заканчваюцца нізкімі, пясчанымі берагамі. Паўсюль, асабліва на паўночным захадзе, берагі забалочаныя, пакрытыя густой водна-балотнай расліннасцю і хмызняком.

У складзе расліннасці заказніка лясы займаюць 58 %, балоты – 7 %, лугі – каля 1 % тэрыторыі. Значную плошчу ўгоддзяў (29 %) займаюць балотныя хвойныя і ліставыя лясы.

На тэрыторыі заказніка адзначана больш 700 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, у тым ліку 14 відаў, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Жывёльны свет разнастайны па складзе і структуры згуртавання пазваночных жывёл і рэпрэзентатыўна адлюстроўвае экалагічныя асаблівасці ўсяго спектра прадстаўленых экасістэм у заказніку. У яго межах зарэгістравана 240 відаў пазваночных жывёл: 14 відаў рыб, 7 – амфібій, 5 – рэптылій, 182 – птушак, 32 – млекакормячых. На тэрыторыі заказніка адзначана пражыванне 2 відаў насякомых і 33 відаў пазваночных жывёл, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Аснову арнітафаўны заказніка складаюць віды водна-балотнага і ляснога комплексаў. На вадаёмах жывуць тыповыя для гэтых экасістэм віды: вялікі бугай, качка-крыжанка, качка-неразня, нырок-сівак, балотны лунь, драздовая і трысняговая чаротаўкі, звычайная чаротаўка, салаўіны цвыркун і інш. У складзе лясной арнітафаўны прадстаўлены амаль усе віды дзятлаў, авяльга, арабок, усе віды лясных галубоў. Яе аснову складаюць звычайныя, шырока распаўсюджаныя віды вераб'іных птушак: берасцянка, валасяніцы шэрая і пярэстая, сініца вялікая, чорны дрозд і дрозд-спявун, папаўзень, леска-чорнагалоўка, малінаўка і інш.

Тэрыторыя заказніка актыўна выкарыстоўваецца для арганізацыі турызму і адпачынку. На в. Сялява традыцыйна праводзяцца шматлікія рэспубліканскія і рэгіянальныя турыстычныя злёты, фестывалі, конкурсы. На берагах возера добраўпарадкаваны зоны адпачынку «Панская купальня», «Камсамольскі бераг», «Лебядзіны бераг», «Залаты рог», «Выспа», «Гузовіна», «Шып».

Для правядзення эколага-асветніцкіх і пазнавальных мерапрыемстваў абсталявана экалагічная сцежка «Прошыцкія балоты» працягласцю 6 км (1 км па сушы і 5 км па вадзе), якая праходзіць праз лясны масіў па правым баку воз. Сялява.

 

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Сялява». Крупскі раён Мінскай вобласці і Чашніцкі раён Віцебскай вобласці. Фотаздымак з сайта https://seljava.byРэспубліканскі ландшафтны заказнік «Сялява». Крупскі раён Мінскай вобласці і Чашніцкі раён Віцебскай вобласці. Фотаздымак з сайта https://seljava.byРэспубліканскі ландшафтны заказнік «Сялява». Крупскі раён Мінскай вобласці і Чашніцкі раён Віцебскай вобласці. Фотаздымак з сайта https://wildlife.by

ЛІТАРАТУРА

1. Гусева, Е. Вода селов: городище на озере Селява и его тайны / Е. Гусева // Планета. – 2017. – № 7. – С. 28–35.

2. Селява // Заповедные территории Беларуси / сост. П. И. Лобанок. – Минск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – С. 342–345.

3. Селява // 50 уникальных заповедных территорий Беларуси [Изоматериал] = 50 unique reserved natural territories of Belarus / Н. А. Юргенсон [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2017. – С. 296–303.

4. Селява // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: В. В. Андриевич [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2019. – Т. 5 : Минская область : в 3 кн. – Кн. 3. – С. 159.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Заказник «Селява»

arrow Заказник «Селява». Новости

arrow Республиканский ландшафтный заказник «Селява»