Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бабінавіцкі, заказнік ландшафтны. Лёзненскі раён

Катэгорыя рэспубліканскі
Тып ландшафтны
Раён Лёзненскі
Год утварэння / пераўтварэння 1998


Бабінавіцкі ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння знаходзіцца ў Лёзненскім раёне. Заснаваны ў 1998 годзе ў мэтах захавання ўнікальнага ландшафтнага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, а таксама асабліва каштоўных, эталонных і лясных насаджэнняў, якія з'яўляюцца генафондам лясоў Беларусі. Яго плошча складае 10547 га. Заказнік размешчаны на ўчастку ледавікова-азёрнай раўніны і ўяўляе сабой дно шырокага прыледавіковага возера. Рэльеф паверхні плоскі, месцамі хвалісты і грудкаваты, з рачнымі далінамі і лагчынамі, выдмамі, марэннымі пагоркамі, азёрнымі катлавінамі, лагчынамі сцёку, эалавымі ўтварэннямі.

У разрэзе антрапагенавага чахла прадстаўлены адклады ўсіх ледавікоў, якія дасягалі тэрыторыі Беларусі. Паверхня дрэнажуецца рэкамі Чарніца, Лучоса, Вярхіта, Узменка і азёрамі Зелянское і Сітнянскае, а таксама вялікай колькасцю лясных ручаёў. Асноўная пясчаная града праходзіць праз усю тэрыторыю заказніка з поўдня на поўнач, якая акружае возера Зелянское. Лясы (хваёвыя, бярозавыя, яловыя) займаюць больш за 90 % тэрыторыі. Лугавая расліннасць прадстаўлена травянымі супольнасцямі пойменных і мурожных лугоў. Флора налічвае каля 500 відаў сасудзістых раслін, у тым ліку травяных раслін і хмызнячкоў – 460 відаў, хмызнякоў і паўхмызнякоў – 18, дрэў – 17 відаў. З ахоўных відаў растуць луннік ажываючы, шпажнік чарапітчаты, асака карэнішчавая і інш.

У межах заказніка жыве каля 150 відаў наземных пазваночных жывёл, у іх ліку віды, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі: буры мядзведзь, рысь, пугач, балотная сава, чорны бусел і інш. Заказнік – аб'ект экалагічнага турызму.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бабиновичский // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 4.

2. Бабиновичский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 30.

3. Бабиновичский // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 2 : А – Герань. – С. 168.

4. Бабиновичский // Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 15.

5. Бабиновичский // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 114.

6. Стельмах, Е. Заповедный квартал / Е. Стельмах // Белорусская лесная газета. – 2007. – 20 снеж. – С. 2.

7. Шпаковская, Г. Среди первозданной красоты / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2017. – 18 марта. – С. 7.