Чырвоны Бор, заказнік ландшафтны. Расонскі раён
- Подробности
- Створана 06.06.2019 09:48
- Адноўлена 31.03.2020 09:19
Катэгорыя | рэспубліканскі заказнік |
Тып | ландшафтны |
Раён | Расонскі |
Год утварэння/пераўтварэння | 1997 |
Нумар і дата пастановы аб утварэнні/пераўтварэнні | Пастанаўленне Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 1997 г. № 982 |
У 1997 годзе быў створаны рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Чырвоны бор» на тэрыторыі Расонскага і Верхнядзвінскага раёнаў Віцебскай вобласці ў мэтах захавання ў натуральным стане ўнікальнага прыроднага ландшафтна-азёрнага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Плошча – 34231 га. Гэта адзін з найбуйнейшых заказнікаў Беларусі.
Тэрыторыя мае міжнародны статус ключавой арніталагічнай тэрыторыі і разглядаецца як патэнцыяльнае водна-балотнае ўгоддзе міжнароднага значэння (Рамсарская тэрыторыя).
З захаду да ахоўнай тэрыторыі прымыкае заказнік «Асвейскі», з поўначы – нацыянальны парк «Себежскі» (Расія), якія ўтвараюць адзіны масіў прыродных тэрыторый. Гэта перспектыўная трансмежавая ААПТ (Беларусь – Расія) і трансгранічны біясферны рэзерват.
Заказнік уяўляе сабой буйны лесабалотны комплекс, які ўключае ўсе тыпы прыродных экасістэм, характэрных для рэгіёна Паазер'е. Своеасаблівы каларыт заказніку надаюць формы рэльефу ледавіковага паходжання: озавыя грады, камы, карставыя лагчыны, дзюнавыя комплексы.
У заказніку дамінуюць лясныя ландшафты, якія пакрываюць каля 80 % яго тэрыторыі. Сярод іх асабліва вылучаюцца высокаўзроставыя сасновыя і яловыя лясы, забалочаныя мясцовасці. Большая частка балот адносіцца да верхавых (балота Вялікі Мох з градоваазёрным комплексам), нізінныя балоты размяшчаюцца ў поймах рэк. У заказніку густая сетка малых рэк, а таксама каля 40 азёр агульнай плошчай больш за 3 тыс. га (азёры Белае, Ізубрыца і інш.).
У межах заказніка расце 13 відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу РБ: баранец звычайны, бяроза карлікавая, гайнік цёмна-чырвоны, касач сібірскі, гарлачык жоўты малы, лінея паўночная, лабелія Дортмана, марошка прысадзістая, нітэлопсіс прытуплены, палушнік азёрны, шпажнік чарапіцавы, тайнік сэрцападобны, тайнік яйцападобны.
Асаблівая каштоўнасць тэрыторыі – наяўнасць вялікай колькасці барэальных відаў жывёл, якія знаходзяцца на паўднёвых межах свайго распаўсюджвання. Сярод іх вылучаюцца глушэц (колькасць у заказніку больш за 250 асобін) і даўгахвостая няясыць. У заказніку знаходзяцца адзінкавыя ў Беларусі месцы гнездавання рэліктавых відаў вадаплаўных птушак – чорнаваллёвай гагары і чорнага бусла.
На тэрыторыі заказніка зарэгістравана 20 рэдкіх відаў жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу РБ, большая частка якіх адносіцца да лясных відаў, у т. л. 17 відаў птушак (белая курапатка, беркут , вялікі кулон, вялікі савук, кулік-селянец, дзербнік, даўгахвостая няясыць, змеяед, залацісты сявец, арлан-белахвост, шэры журавель, скапа, сярэдні кулон, трохпальцы дзяцел, каршачок, чорнаваллёвая гагара, чорны бусел) і 3 віды млекакормячых (барсук, буры мядзведзь, еўрапейская рысь. Чатыры віды птушак знаходзяцца пад пагрозай глабальнага знікнення (беркут, арлан-белахвост, скапа, чорны бусел).
Заказнік «Чырвоны Бор» знаходзіцца ў падпарадкаванні Верхнядзвінскага і Расонскага райвыканкамаў. Аператыўнае кіраванне заказнікам ажыццяўляе Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Эка-Росы» (г. п. Расоны).
ЛІТАРАТУРА
1. Аляксеева, М. У запаведных мясцінах / М. Аляксеева // Голас Расоншчыны. – 2007. – 6 лют. – С. 2.
2. Беларусь и Россия создадут трансграничную ООПТ / подгот. В. Колосова // Родная прырода. – 2017. – № 3. – С. 8–9.
3. Высоцкий, В. Когда щедрость не воздравие / В. Высоцкий // Белорусская лесная газета. –1998. – 5 марта. – С. 7.
4. Голесник, С. Охота к науке / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2015. – 21 окт. – С. 8.
5. Дединкина, С. Красный Бор обретает всемирную известность / С. Дединкина // Народнае слова. – 2006. – 17 студз. – С. 5.
6. Зелёное море Россонской тайги: заказники «Красный Бор» и «Синьша» / [отв. за вып. О. В. Молодечкин]. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2012. – 14 с.
7. Ивченко, Л. Сияют, как алмазы, капли утренней росы... / Л. Ивченко // Віцебскі рабочы. – 2012. – 22 снеж. – С. 7.
8. Красный Бор // Заповедные территории Беларуси / сост. П. И. Лобанок. – Минск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – С. 188–191.
9. Красный Бор // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [инф. сб.] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 5.
10. Красный Бор // 50 уникальных заповедных территорий Беларуси [Изоматериал] = 50 unique reserved natural territories of Belarus / Н. А. Юргенсон [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2017. – С. 168–175.
11. Красный Бор // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 266.
12. Лебедева, О. В гостях у лешего / О. Лебедева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 21 февр. – С. 10.
13. Леса-балотны комплекс «Чырвоны Бор» // Скарбы прыроды Беларусі [Выяўленчы матэрыял] = Treasures of Belarusian nature : тэрыторыі, якія маюць міжнароднае значэнне для захавання біялагічнай разнастайнасці / аўт. тэксту і фота: А. В. Казулін [і інш.] ; уклад.: А. В. Казулін [і інш.] ; пер. на англ. мову А. Ф. Агеенка ; пер. на бел. мову Т. І. Улевіч. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 136–141.
14. Лукович, Н. Визг бензопилы вредит экотуризму / Н. Лукович // Народнае слова. – 2007. – 16 студз. – С. 4.
15. Лукьянова, Н. Звездный час Маши и Паши / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2007. – 6 студз. – С. 8.
16. Малашеня, Л. Загадки острова Ду / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2017. – 26 окт. – С. 20.
17. Петрова, Е. «Заповедному Поозерью» быть! / Е. Петрова // Витебские вести. – 2017. – 7 окт. – С. 2.
18. Пролюк, О. Заповедные места Витебщины. Утро в сосновом бору / О. Пролюк, В. Колосова // Родная прырода. – 2016. – № 8. – С. 20–21.
19. Сохраним природу для будущих поколений / подгот. Н. Максименко // Голас Расоншчыны. – 2015. – 30 мая. – С. 7.
20. Федотов, В. Ландшафтный заказник «Красный Бор» / В. Федотов // Родная прырода. –2005. – № 6. – С. 18–19.
21. Филипкова, И. Волчище за еду продаст и мать родну / И. Филипкова // Рэспубліка. – 2010. – 25 лістап. – С. 5.
22. Чатыры прычыны наведаць Расоншчыну / падрыхт. С. Любачка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 22 сент. – С. 11.
СПАСЫЛКІ