Жада, заказнік водна-балотны. Мёрскі раён
- Подробности
- Створана 17.08.2020 09:48
- Адноўлена 17.08.2020 10:30
Катэгорыя | рэспубліканскі |
Тып | водна-балотны |
Раён | Мёрскі |
Год утварэння/пераўтварэння | 1992/2015 |
Нумар і дата пастановы аб утварэнні/пераўтварэнні
|
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26.08.2015 г. |
У 1992 годзе быў створаны гідралагічны заказнік мясцовага значэння «Жада» (Стрэчна) плошчай 2300 га ў мэтах захавання прыроднага ландшафту, натуральнага гідралагічнага асяроддзя балот верхавога тыпу, якія рэгулююць водныя рэсурсы (накапляльнік прэснай вады), захавання асяроддзя і месцаў пражывання рэдкіх і знікаючых жывёл і птушак.
Балота Жада займае каля 5700 га ў памежнай зоне Мёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў, з'яўляецца прыроднай мяжой Язненскага сельсавета з захаду. У мінулым месца было самым буйным і багатым журавінамі. З балотным комплексам гідралагічнага заказніка «Ельня» гэты прыродны масіў мае натуральную сувязь.
Згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26.08.2015 года водна-балотны заказнік «Жада» на Мёршчыне набыў статус рэспубліканскага. Тут захоўваюцца ў натуральным стане каштоўныя лесабалотныя экалагічныя сістэмы, расліны і жывёлы, уключаныя ў Чырвоную кнігу РБ.
Заказнік знаходзіцца на тэрыторыі Мёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў Віцебскай вобласці, на землях ляснога фонду ДЛГУ «Дзісенскі лясгас» (агульная плошча – 7118 га).
На тэрыторыі заказніка забараняецца правядзенне работ па гідратэхнічнай меліярацыі, работ, звязаных са змяненнем існуючага гідралагічнага рэжыму, акрамя работ па яго аднаўленні, рамонтна-эксплуатацыйных работ па забеспячэнні функцыянавання меліярацыйных сістэм; разведка і распрацоўка радовішчаў карысных выкапняў; узвядзенне аб'ектаў будаўніцтва, за выключэннем будаўніцтва інжынерных і транспартных камунікацый, стаянак механічных транспартных сродкаў, будынкаў і збудаванняў з мэтай вядзення лясной гаспадаркі, дамоў паляўнічых і рыбаловаў, эколага-інфармацыйных цэнтраў, збудаванняў для ўладкавання і добраўпарадкавання пляжаў і месцаў масавага адпачынку каля вады, іншых зон, турыстычных стаянак, экалагічных сцежак.
ЛІТАРАТУРА
1. Болото Жада // Миорский край – родина моего счастья / отв. ред. О. В. Молодечкин. – Новополоцк : ИП Молодечкин О. В., 2018. – С. 2.
2. Гидрологический заказник «Жада» // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [инф. сб.] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 19.
3. Носава, М. У Беларусі створаны рэспубліканскі водна-балотны заказнік «Жада» / М. Носава // Вольнае Глыбокае. – 2015. – 3 верас. – С. 11.
4. Петрова, Е. Сберечь уникальность поможет «Жада» / Е. Петрова // Витебские вести. – 2015. – 1 сент. – С. 2.
5. Садоўская, А. Лёс балота Жада ў руках мёрскіх уладаў / А. Садоўская // Вольнае Глыбокае. – 2011. – 13 кастр. – С. 4.
6. Экологическое картографирование природной среды / Д. Груммо [и др.] // Наука и инновации. – 2012. – № 7. – С. 62–68.
СПАСЫЛКІ
На Витебщине создан новый водно-болотный заказник «Жада»
В Витебской области объявлен новый водно-болотный заказник «Жада»