Крыніца Святога Яна, геамарфалагічны і гідралагічны заказнік. Мёрскі раён
- Подробности
- Створана 17.08.2020 09:48
- Адноўлена 17.08.2020 10:57
Заказнік «Крыніца Святога Яна» знаходзіцца на тэрыторыі Язненскага сельсавета паміж вёскамі Варонкі, Сквірцы, Дарожкі і былым хутарам Паддубнікі на Мёршчыне, на межы трох раёнаў Віцебскай вобласці: Шаркаўшчынскага, Мёрскага і Глыбоцкага.
Заказнік размешчаны за 8 км на паўночны ўсход ад аг. Язна, за 24 км на поўнач ад г. Дзісна, за 40 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры.
У 2000 годзе рашэннем Мёрскага райвыканкама крыніца была аб'яўлена геамарфалагічным і гідралагічным заказнікам мясцовага значэння.
Заказнік уяўляе сабой падземныя крыніцы на марэннай раўніне, дне былога Полацкага прыледніковага вадаёма, якія сфарміраваліся 15–16 тыс. гадоў таму. У наваколлях марэнныя супяскі, суглінкі, грубыя дробназярністыя пяскі, гліны, алеўрыты.
Плошча – 250 га.
Агульная мінералізацыя вады – 602,86 мг/л, рН – 7,99. Вада празрыстая, без колеру і паху, без асадкаў.
Крыніца каптавана і мае тры выхады для вады.
Мясцовыя жыхары лічаць, што вада мае цудадзейную сілу, лекавыя вартасці, можа доўга захоўвацца і не псавацца. Вядома, што крыніцай карыстаюцца больш за 300 гадоў.
Першапачаткова крыніца была асвечана каталіцкай парафіяй в. Чарневічы ў гонар Святога Яна. Была пабудавана капліца, якая не захавалася да нашага часу. З цягам часу крыніца была асвечана праваслаўнай царквой як крыніца Іаана Хрысціцеля. Зараз крыніца – добраўпарадкаванае месца з капліцай і купеллю.
11 верасня штогод праходзяць службы каля крыніцы. 7 ліпеня праводзіцца хрэсны ход ад храма ў в. Чарневічы.
Крыніца знаходзіцца ў яры, вада выцякае ў р. Авута. На гэтае месца вядуць прасёлачныя дарогі з вёсак Варонкі Мёрскага і Слабада Глыбоцкага раёнаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Криница Святого Яна // Миорский край – родина моего счастья / отв. ред. О. В. Молодечкин. – Новополоцк : ИП Молодечкин О. В., 2018. – С. 3.
2. Ландшафтный гидрологический заказник «Источник Святого Яна» // Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / подбор материала: В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей, Миорский районный исполнительный комитет ; лит. обраб. О. В. Молодечкин ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 23.
3. Миорщина для активных и любознательных : туристический путеводитель. – Новополоцк : Молодечкин О. В., 2015. – 25 с.
4. Родник «Криница Святого Яна // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [инф. сб.] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 19
СПАСЫЛКІ