Копцеўская озавая града, заказнік геалагічны. Мёрскі раён
- Подробности
- Створана 17.08.2020 09:48
- Адноўлена 17.08.2020 11:07
Геалагічны заказнік мясцовага значэння «Копцеўская озавая града» быў утвораны ў 2000 годзе.
Заказнік знаходзіцца ў Завуццеўскім і Язненскім сельсаветах на Мёршчыне паміж вёскамі Копцева, Субачава, Бор-Паляна.
Адлегласць ад озавай грады да г. Дзісна на паўднёвы ўсход – 9,5 км, да в. Завуцце на паўночны ўсход – 9,5 км, да г. Мёры на паўднёвы ўсход – 33 км.
Форма рэльефу мёртвага лёду ўтварылася 13–16 тыс. гадоў таму, адклады – дробназярністыя пяскі, алеўрыты і стужкавыя гліны.
Даўжыня грады – 3 км, шырыня – 2,4 км, вышыня – 16 м.
Плошча – 210 га.
ЛІТАРАТУРА
1. Заказники и памятники природы // Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / подбор материала: В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей, Миорский районный исполнительный комитет ; лит. обраб. О. В. Молодечкин ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 36.
2. «Коптевская озовая гряда» // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [инф. сб.] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 19.