Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Асвейскі, парк. Верхнядзвінскі раён

Сваім росквітам старадаўняе мястэчка Асвея абавязана багатаму сямейству з роду баронаў Гільзенаў і графскаму роду Шадурскіх. Іх намаганнямі на беразе возера быў створаны палацава-паркавы ансамбль.

Парк пейзажнага тыпу перыяду рамантызму ўключаў пейзажную частку са складанай сістэмай прудоў і каналаў, злучаных з возерам, і маляўнічы партэр з двухпавярховым палацам арыгінальнай архітэктуры, ад якога да нашага часу захаваліся толькі руіны.

Скрозь масіў магутных дрэў ідуць алеі, праз ручаі-каналы перакінуты масткі. Алея вядзе то да падножжа высокай «сопкі», то да таямнічага «кратэра» – Чортавай ямы, то нырае ў цяністы тунэль, то выбягае на высокатраўныя прыазёрныя лугі. Даследчыкі лічаць, што парк створаны па праекце вядомага архітэктара А. Какорынава (1726–1772).

 

Асвейскі парк. Рэшткі палаца Гільзенаў-Шадурскіх, г. п. Асвея, Верхнядзвінскі раён. Фотаздымак з сайта https://wildlife.by
Асвейскі парк. Рэшткі палаца Гільзенаў-Шадурскіх, г. п. Асвея, Верхнядзвінскі раён. Фотаздымак з сайта https://wildlife.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Освейские просторы // Здесь звезды купаются в чистой воде = Тут зоркі купаюцца ў чыстай вадзе = Thestarsarebathingintheclearwaterhere/ сост. О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2008. – С. 21–27.

2. Освейский парк // Верхнедвинский край / авт.-сост. О. В. Молодечкин ; фото В. Л. Соловьев. – Новополоцк : Молодечкин О. В., 2005. – С. 10.

3. Под сенью вековой // Край Асвейскіх азёр = Край Освейских озер/ А. Ф. Бубала, В. І. Рудой ; фота А. Ф. Бубала. – Наваполацк, 2007. – С. 27–29.