Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сар'янскі, парк. Верхнядзвінскі раён

На левым беразе ракі ля вёскі Сар'я Верхнядзвінскага раёна ўсё яшчэ жыве, дыхае стары пейзажны прысядзібны парк, які раней акружаў сядзібу Лапацінскіх. Мясцовыя жыхары часцей называюць яго «Гаем». Закладзены ён у канцы XVIII стагоддзя. Гэта парк пейзажнага тыпу з элементамі лесапарку. З аднаго боку ён абмежаваны ярам, займае авальны ўчастак на абодвух берагах ракі Сар'янка, праз якую перакінуты мост. У пачатку 1800 гадоў парк у Сар'і налічваў каля 100 розных дрэў.

Паводле даных вучоных Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі, зараз тут налічваецца каля 30 парод розных дрэў: ліпа, клён, ясень, вяз, серабрыстая таполя, лістоўніца польская. Над усім зялёным шатром, што раскінуўся на цэлых 15 га, узвышаецца даволі рэдкая ў нашых краях госця – магутная сасна Веймутава. Увогуле, усе дрэвы тут высокай трываласці. Немалаважна і тое, што на тэрыторыі парку выяўлены віды расліннасці і жывёльнага свету, якія даўно занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: першацвет вясновы, пралеска высакародная, жывакост высокі, з птушак – зімародак, аляпка.

Як сцвярджаюць спецыялісты, Сар'янскі парк закладзены з даволі тонкім улікам тутэйшых ландшафтных асаблівасцей. Незвычайную маляўнічасць дадае рака Сар'янка, якая дзеліць парк на дзве часткі, злучаныя паміж сабой пры дапамозе падвеснага моста.

Раку шчодра пояць крынічнай вадой гаваркія ручаі.

На сённяшні дзень захаваліся парадны партэр, штучныя насыпныя ўзгоркі, жывапісныя паляны, алеі.

 

 

Сар’янскі парк, аг. Сар’я. Верхнядзвінскі раён. Фотаздымак з сайта https://radzima.orgСар’янскі парк, аг. Сар’я. Верхнядзвінскі раён. Фотаздымак з сайта https://radzima.orgСар’янскі парк, аг. Сар’я. Верхнядзвінскі раён. Фотаздымак з сайта https://radzima.org

 

ЛІТАРАТУРА

1. Мандрык, І. Сар’янскі парк / І. Мандрык // Віцебскі рабочы. – 1991. – 1 чэрв. – С. 4.

2. Хмяльніцкая, Л. На белай Русі ў Сар’і…: (нарыс з гісторыі маёнтка і роду Лапацінскіх) / Л. Хмяльніцкая. – СПб ; Мінск : ВИРД, 2001. – 104 с.

3. На берегах Сарьянки // Здесь звезды купаются в чистой воде = Тут зоркі купаюцца ў чыстай вадзе = Thestarsarebathingintheclearwaterhere/ сост. О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2008. – С. 32–35.

4. Сарья. Агрогородок Сарья. КУПСХП Дриссенский / тэкст У. М. Фёдарава ; вершыЛ. Федоровой. – [Б. м. : б. и.], 2011. –63 с.

5. Сарьянский парк // Верхнедвинский край / авт.-сост. О. В. Молодечкин ; фото В. Л. Соловьев. – Новополоцк : Молодечкин О. В., 2005. – С. 11.