Ліпкі, парк. Дубровенскі раён,г. Дуброўна
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 11.12.2018 08:59
Яшчэ да рэвалюцыі 1917 года парк прылягаў да дома князёў Любамірскіх і ўяўляў сабой месца для прагулак. Тут жа побач знаходзіўся багаты пладовы сад.
Але Кастрычніцкая рэвалюцыя змяніла воблік гэтага дзіўнага месца. Стаўшы па сутнасці безгаспадарчымі, сад і парк хутка прыйшлі ў запусценне. Яшчэ праз нейкі час у парку «Ліпкі» арганізавалі прасторную танцавальную пляцоўку, паставілі лавачкі.
У гады вайны сад вымерз і выгарэў. Але некалькі прыгожых ліп усё ж засталося. Зараз яны ўпрыгожваюць бераг ракі Дубровенка.
ЛІТАРАТУРА
1. Парк «Ліпкі» ў горадзе Дуброўна // Прыродная спадчына Дубровеншчыны : [эколага-краязнаўчы даведнік] / [склад. Н. А. Дударава]. – Наваполацк : ІП Маладзечкін А. У., 2015. – С. 29.
СПАСЫЛКІ