Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Парк культуры і адпачынку імя М. Фрунзэ. г. Віцебск

 

Парк культуры і адпачынку імя М. Фрунзэ размешчаны ў цэнтры горада, у Кастрычніцкім раёне, на берагах ракі Віцьба і ручая Дунай. Плошча парку – 15 га. У парку пераважае пейзажная планіроўка, у цэнтральнай частцы – рэгулярная. Высаджана каля 700 дрэў і кустоў розных парод, сярод якіх: бяроза, вярба, таполя канадская, акацыя белая, клёны пірамідальны і вастралісты, ясень звычайны.

У цэнтры парку, на Кстоўскай гары, знаходзіцца канцэртная зала «Віцебск», да якой праз р. Віцьба ад вуліцы Леніна вядзе пешаходны мост 1000-годдзя Віцебска. Непадалёку таксама пабудавана некалькі невялікіх масткоў праз Віцьбу і Дунай. У правай частцы парку ўстаноўлены фантан.

Парк закладзены ў сярэдзіне XIX ст. як Архіерэйскі сад. Агульнадаступным стаў пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. У 1926 годзе перайменаваны ў парк культуры і адпачынку імя Фрунзэ, у гонар рэвалюцыянера і савецкага дзяржаўнага дзеяча. З дарэвалюцыйных гадоў тут была прыватная забудова, але потым яе знішчылі і зрабілі паўнацэнны парк з летнім тэатрам. У сярэдзіне 1930-х гадоў на тэрыторыі парку быў створаны гарадскі піянерскі сад імя Фрунзэ – першы дзіцячы парк г. Віцебска. У гады Вялікай Айчыннай вайны піянерскі сад спыніў сваю работу. А пасля вайны ён аднавіўся як агульнагарадскі. У 1950-я гады тут праводзілася шмат масавых мерапрыемстваў і канцэртаў, працавалі павільёны для чытання і гульні ў шахматы, валейбольная пляцоўка, більярдная. У 1970-я гады парк быў рэканструяваны. У яго цэнтры быў усталяваны святломузычны фантан. Доўгі час у парку працавалі атракцыёны. У 2000-я гады яны спынілі сваё існаванне. У 2017 годзе стары фантан замянілі на новы.

 

Парк культуры і адпачынку імя М. Фрунзэ. г. Віцебск. 1951 год. Фотаздымак з сайта http://evitebsk.com/Парк культуры і адпачынку імя М. Фрунзэ. г. Віцебск. 1951 год. Фотаздымак з сайта http://evitebsk.com/Парк культуры і адпачынку імя М. Фрунзэ. г. Віцебск. Фотаздымак з сайта http://evitebsk.comПарк культуры і адпачынку імя М. Фрунзэ. г. Віцебск. Фотаздымак з сайта http://evitebsk.comПарк культуры і адпачынку імя М. Фрунзэ. г. Віцебск. Фотаздымак з сайта http://vitebskcity.by

ЛІТАРАТУРА

1. Парк культуры и отдыха имени Фрунзе // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1988. – С. 277.

2. Шарендо, В. В нашем парке звучали такие оркестры / В. Шарендо // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 18 июня. – С. 5, 10.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Парк культуры и отдыха имени Фрунзе

arrow Как менялся парк имени Фрунзе в Витебске. Эксклюзивные фото самого уютного места в городе