Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ловаць, заказнік біялагічны. Гарадоцкі раён

Біялагічны заказнік «Ловаць» мясцовага значэння ўтвораны ў 1997 г. Агульная плошча 45 км2.

Тэрыторыя знаходзіцца на Гарадоцкім узвышшы ў вярхоўях ракі Ловаць і мае складаны рэльеф з мноствам нізін і ўзгоркаў.

Прыярытэтнымі для аховы экалагічнымі сістэмамі з'яўляюцца р. Ловаць ад яе вытоку на верхавым балоце паблізу в. Марчанкі і да возера Мяжа, р. Сярвайка, азёры Завесна, Задрачанскае і Немцава, верхавое балота ў вытоку Ловаці, нізіннае балота і падтаёжныя ельнікі на поўдзень ад возера Завесна па цячэнні Ловаці і масіў лесу, абмежаваны гэтай ракой і дарогай Рудня – Баркі – Каверзы – Мяжа. У гэтай рачной сістэме захаваліся папуляцыі многіх ахоўваемых відаў пазваночных жывёл.

Значэнне заказніка заключаецца ў тым, што на Ловаці і яе прытоках сустракаецца адна з апошніх у Еўропе папуляцый еўрапейскай норкі, віду, які знаходзіцца пад пагрозай глабальнага знікнення і ўключаны ў міжнародную Чырвоную кнігу. Сістэма вадаёмаў у вярхоўі Ловаці – месца пражывання бабра, выдры. Жывуць тут і іншыя млекакормячыя, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі: мядзведзь, барсук, рысь, ляцяга. Даволі высокая колькасць гарнастая. Зарэгістравана гнездаванне каля 30 відаў птушак з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь: скапа, змеяед, беркут, пугач, арлан-белахвост, вялікі бугай, журавель, вялікі краншнэп, чорны бусел, гогаль, махнатаногі сыч, жоўтагаловы дзяцел. Заказнік з'яўляецца адным з нешматлікіх месцаў гнездавання ў Беларусі шэрай гусі, а таксама відаў, якія знаходзяцца пад глабальнай пагрозай знікнення: вялікага падворліка і драча.

Тэрыторыя заказніка, дзякуючы вялікай колькасці нізінных балот, спрыяльных для пражывання лася і дзіка, з’яўляецца цэнтрам рэпрадукцыі і зімоўкі папуляцый гэтых відаў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Вярхоўе ракі Ловаць // Скарбы прыроды Беларусі: тэрыторыі, якія маюць міжнароднае значэнне для захавання біялагічнай разнастойнасці = Treasures of Belarusian Nature: areas of international significance for conservation of biological diversity / аўт. тэксту і фота А. В. Казулін [і інш.] ; уклад.: А. В. Казулін [і інш.] – 2-е выд., перапрац., дап. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 124–129.

2. Ловаць // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 255.