Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтральны спартыўны комплекс, ДУ. г. Віцебск

 

Афіцыйная назва ДУ «Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс»
Тып дзяржаўная ўстанова 
Дата заснаванння 1998
Адрас г. Віцебск


Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс створаны ў 1998 годзе ў выніку рэканструкцыі гарадскога стадыёна «Дынама», пабудаванага ў 1937 годзе на 5 тыс. месцаў.

Праект рэканструкцыі распрацаваны інстытутам «Віцебскграмадзянпраект». Аўтары праекта: В. П. Андаралаў, А. А. Зафатаеў і інш.

Агульная плошча комплексу – 13555 м2, умяшчальнасць – 15500 гледачоў.

Спартыўны комплекс уключае: 2 футбольныя палі (105х68); лёгкаатлетычнае ядро – 8 бегавых і 2 размінкавыя дарожкі, сектары для скачкоў у даўжыню, вышыню і з шостам, для кідання молата; спецыялізаваную залу для бокса; канькабежную дарожку; заходнюю трыбуну на 8100 месцаў, у якой размешчаны трэніровачны лёгкаатлетычны манеж; спартыўную залу для валейбола і баскетбола з трыбунамі на 330 гледачоў; залы атлетычнай гімнастыкі, аэробікі; узнаўленчы цэнтр; кабінет допінг-кантролю, кафэ і іншыя падсобныя і службовыя памяшканні.

На базе комплексу праводзяцца вучэбна-трэніровачныя заняткі; спаборніцтвы па баскетболе, валейболе, тэнісе, футболе; матчы чэмпіянатаў Беларусі па футболе (вышэйшая ліга), міжнародныя турніры па валейболе сярод мужчынскіх каманд, міжнародныя спаборніцтвы па скачках на батуце «Славянскія гульні» (1 раз у 2 гады).

Аказваюцца платныя паслугі ў сферы фізічнай культуры і спорту.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, праспект генерала Люднікава, 12.

 

Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс. Фота з сайта https://places.goldВіцебскі цэнтральны спартыўны комплекс. Фота з сайта https://places.goldВіцебскі цэнтральны спартыўны комплекс. Фота з сайта https://places.goldВіцебскі цэнтральны спартыўны комплекс. Фота з сайта https://places.gold

ЛІТАРАТУРА

1. Быньков, А. Уходные работы, или Что такое современное футбольное поле / А. Быньков // Народнае слова. – 2009. – 22 кастр. – С. 9.

2. Витебский центральный спортивный комплекс // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 245–246.

3. Витебский центральный спортивный комплекс // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 716.

4. Голесник, С. Быстрые секунды обеспечены / С. Голесник // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 6 мая. – С. 11.

5. Закржевский, Г. «Лужники» над Двиной / Г. Закржевский // Совететская Белоруссия. – 2003. – 15 июля. – С. 1.

6. Зафатаев, А. Витебский центральный спортивный комплекс / А. Зафатаев // Архитектура и строительство. – 2004. – № 3. – С. 34–36.

7. Конохов, Д. Новое поле для футбольных звезд / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 13 сент. – С. 1, 4.

8. Конохов, Д. Футбольное поле для будущих звезд / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 6 окт. – С. 2.

9. Кутынко, А. Витебский ЦСК: когда спорт приносит прибыль / А. Кутынко // Витебские вести. – 2013. – 21 сент. – С. 4.

10. Кутынко, А. Спорт пошел в массы / А. Кутынко // Витебские вести. – 2017. – 7 сент. – С. 6.

11. Равняясь на ватерлинию, ведет к успехам ЦСК «Витебск» креативный руководитель / подгот.: Э. Бакевич, Н. Рыжкова // Віцебскі рабочы. – 2011. – 3 нояб. – С. 10.

12. Соболевский, Д. Монтаж манежа завершается / Д. Соболевский // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 5 сент. – С. 2.

13. Соколов, А. П. Витебский центральный спортивный комплекс / А. П. Соколов // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 112.

14. Старовойтова, В. Школа будущих побед / В. Старовойтова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 6 дек. – С. 1.