Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву СУ «Футбольны клуб “Віцебск”», ДУ. г. Віцебск
- Подробности
- Створана 13.05.2021 10:03
- Адноўлена 13.05.2021 15:15
Афіцыйная назва | ДУ «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву» СУ «Футбольны клуб "Віцебск"» |
Былая назва | Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа № 6 |
Тып | дзяржаўная ўстанова |
Дата заснаванння | 1971 |
Адрас | г. Віцебск |
У верасні 1971 года аддзяленне футбола комплекснай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 4 было пераўтворана ў дзіцяча-юнацкую спартыўную школу № 6. Быў створаны спартыўны комплекс, які ўключаў у сябе дзве спартыўныя залы, футбольнае поле і футбольны гарадок.
У 1976 годзе па выніках работы за апошнюю пяцігодку школе быў прысвоены статус спецыялізаванай.
З 1 лістапада 2008 года школа становіцца філіялам спартыўнай установы «Футбольны клуб "Віцебск"».
Па выніках работы школа неаднаразова займала прызавыя месцы на Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе, які праводзіцца федэрацыяй футбола Беларусі, а ў 1991 годзе трэнер Старавойтаў Аляксандр Міхайлавіч быў прызнаны лепшым трэнерам па футболе ў БССР, трэнер Іваноў Аляксандр Мікалаевіч заняў 3 месца ў гэтым жа годзе.
Уладзімір Чыжэўскі, Леанід Назаранка, Вячаслаў Акшаеў былі першымі выпускнікамі школы. Адзін з лепшых выпускнікоў школы Сяргей Карніленка ўдзельнічаў у XXX Алімпійскіх гульнях (2012, Лондан).
У склад нацыянальнай і зборных каманд Рэспублікі Беларусь па футболе ў розныя гады ўваходзілі навучэнцы і выпускнікі спартыўнай школы: Сяргей Карніленка, Руслан Тэвераў, Мікалай Золатаў, Яўген Лебедзеў, Ян Масесаў, Уладзіслаў Самовіч, Захар Волкаў, Яўген Бярозкін, Сяргей Волкаў, Ілля Шкурын, Кірыл Пячэнін, Мікіта Навумаў і іншыя.
Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, праспект Чарняхоўскага, 23.
ЛІТАРАТУРА
1. Конохов, Д. Покорить любую вершину / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 20 мая. – С. 1, 3.
СПАСЫЛКІ