Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Футбольны клуб «Віцебск», СУ. г. Віцебск

 

Афіцыйная назва СУ «Футбольны клуб "Віцебск"»
Тып спартыўная ўстанова 
Дата заснаванння 1960
Адрас г. Віцебск
Спартыўныя дасягненні Чэмпіянат Беларусі па футболе (1993) – 2 месца
Чэмпіянат Беларусі па футболе (1994) – 3 месца
Чэмпіянат Беларусі па футболе (1995) – 2 месца
Чэмпіянат Беларусі па футболе (1997) – 3 месца
Кубак Беларусі па футболе (1998)
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе (2003) – 1 месца
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе (2005) – 2 месца
 Афіцыйны сайт https://fc.vitebsk.by


Футбольны клуб «Віцебск» заснаваны ў 1960 годзе.

Назвы клуба: «Чырвоны сцяг» (1960–1963), «Дзвіна» (1963–1985, 1995), «Віцязь» (1985–1988), КІМ (1989–1994), «Лакаматыў-96» (1996–2002), «Лакаматыў» (2003–2006), «Віцебск» (з 2007 года).

З 1992 года ўдзельнічае ў Вышэйшай лізе Беларусі (акрамя 2003, 2005, 2012–2014 гг.).

ФК «Віцебск» – уладальнік Кубка Беларусі (1998), фіналіст (2019); сярэбраны прызёр (1993, 1995) і бронзавы прызёр (1994, 1997) чэмпіянатаў па футболе, пераможца (2003) і сярэбраны прызёр (2005) Першай лігі чэмпіянату Беларусі, фіналіст Кубка Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» (2007).

Галоўныя трэнеры каманды на чэмпіянатах Рэспублікі Беларусь:

Віктар Трубіцын (1992–1994, 1999 – да ліпеня 2000 г.);

Вячаслаў Акшаеў (1995–1998);

Ігар Гасюта (з ліпеня 2000 г.);

Віктар Навумаў (2001);

Віктар Шуганаў (2002);

Георгій Кандрацьеў (2003–2004);

Сяргей Ясінскі (2005 – чэрвень 2006 г.);

Андрэй Чарнышоў (чэрвень 2006 – май 2007 гг.);

Юрый Канаплёў (май 2007 – ліпень 2008, ліпень 2009–2010, 2012–2014 гг.);

Аляксандр Хацкевіч (ліпень 2008 – ліпень 2009 гг.);

Сяргей Бароўскі (снежань 2010 – жнівень 2011 гг.);

Аляксандр Сінкавец (жнівень 2011 – лістапад 2011 гг.);

Сяргей Вехцеў (жнівень 2014 – ліпень 2015 гг.);

Сяргей Ясінскі (ліпень 2015 – снежань 2020 гг.);

Яўген Чарнухін (са снежня 2020 г.).

У спіс 22 лепшых футбалістаў Беларусі ўваходзілі: Эдуард Дзяменкавец, Віктар Бязмен, Ігар Патапаў, Сяргей Вехцеў, Юрый Канаплёў, Міхаіл Пацко, Андрэй Васільеў, Вячаслаў Гормаш, Максім Разумаў, Віталь Алешчанка.

У склад клуба ўваходзяць Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс і дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву.

Восенню 2020 года клуб прадставіў спартыўную форму па матывах плаката «Клином красным бей белых» вядомага авангарднага мастака Эль Лісіцкага. Форма стала падарункам на тры юбілеі: 60-годдзе клуба «Віцебск», 130-годдзе Эль Лісіцкага і 100-годдзе мастацкага аб'яднання УНОВИС. Ініцыятар праекта – абаронца каманды Данііл Чалаў. У кастрычніку 2020 года форму футбольнага клуба «Віцебск» перадалі ў калекцыі музея сучаснага мастацтва Ван Абэ (Нідэрланды) і музея Віцебскага народнага мастацкага вучылішча.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, праспект Люднікава, 12.

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Арсеньева, С. Форма в полном авангарде / С. Арсеньева // Народная газета. – 2020. – 16 окт. – С. 14. – (Прил.: Союзное вече).

2. Боровский, С. В. У ФК «Витебск» – новый главный тренер / С. В. Боровский ; беседовал А. Быньков // Народнае слова. – 2011. – 18 студз. – С. 8.

3. Быньков, А. «Витебск» – в высшей лиге / А. Быньков // Витебские вести. – 2014. – 9 дек. – С. 1.

4. Быньков, А. Надежды витебского футбола / А. Быньков // Народнае слова. – 2011. – 13 снеж. – С. 1.

5. Быньков, А. По труду и награды / А. Быньков // Витебские вести. – 2014. – 30 дек. – С. 2.

6. Вайтюховский, Н. И. Как дела у «Витебска»? / Н. И. Вайтюховский ; беседовал А. Быньков // Витебские вести. – 2016. – 9 июня. – С. 22.

7. Вайтюховский, Н. И. «Создаем боеспособный коллектив» / Н. И. Вайтюховский ; беседовал Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 19 марта. – С.VII.

8. Вайтюховский, Н. «ФК «Витебск» созрел, чтобы бороться за кубок!» / Н. Вайтюховский ; беседовал Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 2 марта. – С. 16.

9. Ветерков, Е. Команда-звезда / Е. Ветерков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 1 марта. – С. VII.

10. Голесник, С. Витебск: на взлет / С. Голесник // Рэспубліка. – 2015. – 21 лют. – С. 12–13.

11. Голесник, С. Футбольная пастораль / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2009. – 26 сент. – С. 19.

12. Карпас, Е. Вперед в прошлое? / Е. Карпас // Вiцебскі рабочы. – 2004. – 27 лістап. – С. 5.

13. Конохов, Д. «Витебск» атакует и... побеждает / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 2 июля. – С. 13.

14. Новая форма «Витебска» / подгот. А. Ходюкова // Витебские вести. – 2020. – 6 окт. – С. 4.

15. Подлипский, А. «Локомотив» ставит цель вернуться в высшую лигу / А. Подлипский // Народнае слова. – 2005. – 26 лют. – С. 8.

16. Подлипский, А. Вернется ли «Локомотив» в высшую лигу? / А.Подлипский // Народнае слова. – 2003. – 1 лют. – С. 8.

17. Снежинкин, Е. В «Локомотиве» сменился тренер / Е. Снежинкин // Витебский проспект. – 2006. – 18 мая. – С. 4.

18. Сцяцко, В. Авангард на футбольным полі, або Вышэй за час і абставіны / В. Сцяцко // Звязда. – 2020. – 31 кастр. – С. 1, 9.

19. Шилович, А. Прошлое не вернуть. Вернуть хотя бы веру в будущее / А. Шилович // Витебский курьер. – 2003. – 1 авг. – С. 8.

20. Ясинский, С. «Витебск» останется в элите» / С. Ясинский ; беседовал Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 22 окт. – С. VII.

21. Ясинский, С. О взлетах и падениях ФК «Витебск» / С. Ясинский ; беседовал Е. Карпас // Витебские вести. – 2019. – 12 дек. – С. 20.

22. Ясинский, С. М. «Помню то время, когда у "Витебска" не было тренерской» / С. М. Ясинский ; беседовал Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 8 дек. – С. 7.