Абузер’е, аграсядзіба. Чашніцкі раён, в. Абузер'е
- Подробности
- Створана 28.11.2019 10:03
- Адноўлена 28.11.2019 09:51
Афіцыйная назва | аграсядзіба «Абузер'е» |
Адрас | Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, в. Абузер'е |
Сайт | http://www.abuzerie.by/ |
Аграсядзіба «Абузерье» знаходзіцца ў в. Абузер'е, на беразе возера Лукомльскае, у 110 км ад Віцебска.
Да паслуг гасцей на тэрыторыі сядзібы – 6 катэджаў, міні-гатэль, зона барбекю, паркоўка, лазневы комплекс:
– катэдж «Форум» – трохузроўневы дом са стыльным інтэр'ерам, разлічаны на 15 чалавек;
– катэдж «Стокман» – дом з відам на возера, разлічаны на 6 чалавек;
– катэдж «Белы дом» – на 8 чалавек;
– катэдж «Віп-тур» – гэты ўтульны дом з комінам, прызначаны для двух чалавек. Маецца велізарны акварыум на першым паверсе, комін і г. д.;
– катэдж «Тройка» – дом падзелены на два паверхі з асобнымі ўваходамі. Агульная ўмяшчальнасць катэджа 8–9 гасцей;
– катэдж «Зефір» – разлічаны на 6 чалавек. Ёсць камфортныя спальні, тэраса, міні-кухня, турэцкая лазня.
Гонар сядзібы «Абузер'е» – аранжарэя з рэдкімі трапічнымі раслінамі, дзе размяшчаецца рэстаран, у якім гасцям прапануюць вытанчаныя стравы і хатняе віно.
Банкетная зала разлічана на 50 чалавек. Таксама на тэрыторыі ёсць дзіцячая пляцоўка, летнія альтанкі, настольны тэніс, арэлі і гамак.
Горад Мінск – у 200 км, горад Полацк – у 110 км, г. Лепель і Лепельскія азёры – у 44 км ад сядзібы.
Аграсядзіба «Абузер'е» – выдатны варыянт для элітнага карпаратыўнага адпачынку.
Гаспадар сядзібы – Казырыцкі Вячаслаў Уладзіміравіч.
Адрас: Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, в. Абузер'е, вуліца Дачная, д. 31.
ЛІТАРАТУРА
1. Александрович, Ю. Отдыхайте на Чашниччине / Ю. Александрович // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2018. – 12 чэрв. – С. 4.
2. Писаренко, Н. Тропики рядом / Н. Писаренко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 15 дек. – С. 8.
3. Пушнякова, А. В «Абузерье» пальмы вот такой вышины! / А. Пушнякова // Витебские вести. – 2018. – 6 янв. – С. 8.