Хорань, аграсядзіба. Расонскі раён, аг. Клясціцы
- Подробности
- Створана 02.04.2020 11:38
- Адноўлена 02.04.2020 14:48
Афіцыйная назва | Аграсядзіба «Хорань» |
Адрас | Віцебская вобласць, Расонскі раён, аг. Клясціцы |
Сядзіба «Хорань» – гэта прыгожы аднапавярховы драўляны дом, які складаецца з 5 прасторных пакояў на 13 месцаў. Знаходзіцца ў аг. Клясціцы на беразе маляўнічай ракі Нішча на тэрыторыі заказніка «Чырвоны Бор».
У двары ёсць летняя альтанка, дзе праводзяцца розныя святочныя мерапрыемствы, семінары, прэзентацыі для адпачывальнікаў.
У р. Нішча водзіцца плотка, акунь, шчупак, вугор, лінь.
Гаспадыня разводзіць хатніх жывёл: кароў, свінней, курэй. Са свежых прадуктаў рыхтуюцца смачныя абеды. Наведвальнікі могуць пачаставаць малако ад казы і каровы, мясныя вырабы, сыры і гарбату ўласнай вытворчасці.
Гаспадыня мае сырны і чайны домікі, у якіх можна ўбачыць працэс вытворчасці, атрымаць асалоду ад натуральных вабных водараў.
На тэрыторыі сядзібы ёсць лазня, гаспадарчыя пабудовы.
Уладальнік – Хорань Ала Мікалаеўна.
Адрас: Віцебская вобласць, Расонскі раён, аг. Клясціцы.
ЛІТАРАТУРА
1. Аляксеева, М. Сядзіба «Харэнь» запрашае ў госці / М. Аляксеева // Голас Расоншчыны. – 2005. – 22 лют. – С. 4.
2. Башун, Е. Встречать с открытой душой / Е. Башун // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 22 марта. – С. IV.
3. Бородулькина, А. Сельский дом для гостей / А. Бородулькина // Народнае слова. – 2005. – 2 жн. – С. 6.
4. Дединкина, С. «Дикое» обаяние белорусского севера / С. Дединкина // Народная газета. – 2009. – 14 студз. – С. 6.
5. Князева, Е. Ароматы здоровья из россонских лесов / Е. Князева // Народнае слова. – 2012. – 22 снеж. – С. 4.
6. Целебный травяной чай / подгот. Т. Пастернак // Витебские вести. – 2017. – 25 февр. – С. 8–9.
7. Ярошевич, К. Паломники предпочитают церемониться / К. Ярошевич // Белорусская нива. – 2012. – 12 янв. – С. 5.
СПАСЫЛКІ