Дом паляўнічага ДЛГУ «Расонскі лясгас». Расонскі раён, аг. Сяляўшчына
- Подробности
- Створана 02.04.2020 11:38
- Адноўлена 02.04.2020 15:04
Афіцыйная назва | Дом паляўнічага ДЛГУ «Расонскі лясгас» |
Адрас | Віцебская вобласць, Расонскі раён, аг. Сяляўшчына |
Дом паляўнічага ДЛГУ «Расонскі лясгас» знаходзіцца на беразе возера Сяляўскае.
У доме размешчаны тры пакоі – па два спальныя месцы ў кожным. Кухня, укамплектаваная неабходнай тэхнікай і посудам.
Светлая прасторная гасціная – эфектнае завяршэнне агульнай дызайнерскай канцэпцыі дома. Мяккія канапы, тэлевізары, сталы і лаўкі з масіву, аўтарскія ўпрыгожванні і аксесуары, адпаведныя загарадна-паляўнічай тэматыцы.
У доміку ёсць зручны душавы пакой, туалет, адрамантаваная лазня, гарачая вада. Можна адпачыць у каміннай зале або правесці час у пакоі для адпачынку.
Побач з домам знаходзіцца вялікая альтанка на 50 чалавек з барбекю-зонай, дзе можна прыгатаваць шашлык. Гэта цудоўнае месца для свят і застолля. Калі адпачывае невялікая кампанія, прапануецца альтанка паменш.
У кошт комплексу ўключаны паслугі пражывання ў доме на 12 месцаў, паслугі лазні, эксплуатацыя альтанкі, паслугі кухоннага памяшкання (3 гадзіны).
Паслугі мангала, праходжанне групавой экалагічнай сцежкі: веласіпедная, з выкарыстаннем аўтамабіля УАЗ 1, паслугі па арганізацыі рыбалкі, эксплуатацыя лодкі на вёслах аплачваюцца асобна.
Адрас: Віцебская вобласць, Расонскі раён, аг. Сяляўшчына.
ЛІТАРАТУРА
1. Крученкова, О. Ни пуха ни пера! / О. Крученкова // Народная газета. – 2012. – 18 крас. – С. 9.
СПАСЫЛКІ